На выбарах у Латвіі перамог правацэнтрысцкі «Абʼяднаны спіс» цяперашняга прэмʼер-міністра Андрыса Кулбэргса.
Паводле папярэдніх зьвестак, якія публікуе Delfi на 11-ю гадзіну менскага часу, за гэты сьпіс прагаласавалі 35,34% выбарнікаў і ён зойме больш за 40 са 100 крэслаў у парлямэнце Латвіі.
Другое месца заняла партыя «Латвія на першым месцы» (13,38%), трэцяе – блёк «Сувэрэнная ўлада» / «Младалатышы» (11,69%). У парлямэнт таксама прайшлі «Нацыянальнае абʼяднаньне», «Прагрэсіўныя» і «Новае адзінства».
Яўка склала 51,8% – гэта рэкордна нізкі паказчык на парлямэнцкіх выбарах пасьля аднаўленьня незалежнасьці Латвіі.
Дзейны прэмʼер Андрыс Кулбэргс ужо заявіў аб гатоўнасьці стварыць наступны ўрад.