Іншая місія Коўла. Новы ўльтыматум Лукашэнку? Фіны — з БЧБ. Відэанавіны 30 верасьня

Спэцпасланьнік Трампа Джон Коўл, вызваленьні палітвязьняў, ПіК Свабоды, навіны 30 верасьня, ілюстрацыйны калаж

Рэтрансьлятары ў Беларусі дапамагаюць расейскім дронам атакаваць Украіну. Якім можа быць адказ Кіева? Трамп вылучыў Коўла на пасаду спэцпрадстаўніка ў справах закладнікаў. Што гэта можа значыць для беларускіх палітвязьняў? Антылукашэнкаўскі банэр на матчы Фінляндыя — Беларусь.

У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 30 верасьня і тлумачым, што яны значаць.

00:00 — Галоўныя тэмы выпуску
00:50 — Новая пасада Коўла: што вядома пра прызначэньне
02:50 — Чаму Статкевіч застаўся. Другі сэзон падкасту «Архіпелаг Белаг»
03:55 — Як Беларусь дапамагае расейскім дронам атакаваць Украіну
06:36 — Чаму беларускае ТБ не паказала банэр фінаў
07:19 — Чаму беларусы трапляюць у іміграцыйныя турмы ЗША
08:52 — Дзе больш звальняюць
10:07 — Пэнсіянэрам скасавалі льготы
11:13 — Кіраўніца «Вольнага хору» перамагла рак

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.

Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.

Your browser doesn’t support HTML5

«ПіК Свабоды»: галоўныя навіны дня з тлумачэньнямі

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).

Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.