На рацэ Марысе, што цячэ на сутыку межаў Беларусі, Літвы і Польшчы, усталявалі незвычайную канструкцыю — рачную браму. Яна можа адчыняцца і зачыняцца, а кратаваныя загародкі зь яе — апускацца на глыбіню ракі.
Спачатку па Марысе праходзіць мяжа паміж Польшчай і Беларусьсю. Затым — паміж Літвой і Беларусьсю. Каля стыку трох межаў брама з аднаго боку злучаная з плотам, усталяваным у Літве, а з другога — з аналягічным бар’ерам, збудаваным на польскім баку.
Цяпер мігранты, якія спрабуюць нелегальна трапіць у Эўразьвяз, ужо ня змогуць перасякаць па Мары мяжу з тэрыторыі Беларусі, зазначае літоўская памежная служба.
- Ад пачатку мігранцкага крызісу Літва не прапусьціла ў краіну 26 270 чалавек, што спрабавалі трапіць у яе па-за пунктамі пропуску (1656 спробаў сёлета).
- Латвія — больш за 52 тысячы чалавек (больш за 11,5 тысячы сёлета).
- Польшча — каля 140 тысяч чалавек (больш за 440 сёлета).