Лукашэнка, Трамп і калій: ці адкрыецца Беларусі шлях праз Клайпеду? Тыдзень з Карбалевічам. ВІДЭА

Дональд Трамп хоча купляць беларускі калій, а ў Менску ўжо разьлічваюць на новыя магчымасьці для экспарту. Ці адновіцца транзыт церазь Літву, ці аслабне залежнасьць Беларусі ад Расеі і ці стане гэта пачаткам зьмякчэньня санкцыяў?

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Польшчы ўпершыню сустрэліся ўпершыню за некалькі гадоў. Ці гэта пачатак адлігі ў адносінах паміж краінамі?

Вынікі тыдня падводзіць палітычны аналітык Радыё Свабода Валер Карбалевіч.

Хуткі пераход да тэмаў выпуску

00:00 — Трамп хоча беларускі калій: нечаканы паварот у адносінах з ЗША
01:00 — Эканоміка ці геапалітыка? Чаму ЗША ціснуць на Канаду
02:44 — Навошта Лукашэнку пастаўкі ў ЗША: плян прарыву блакады
04:34 — Ці адкрые Літва порт Клайпеды і як гэта пахісне ўплыў Расеі?
05:23 — Рычагі ціску Вашынгтона на Вільню і тэрміны магчымай зьдзелкі
06:47 — Сэнсацыйная сустрэча міністраў: Сікорскі і Рыжанкоў у Нью-Ёрку
08:09 — Антыпольская рыторыка Лукашэнкі і рэальныя саступкі Менску
09:14 — Справа Пачобута і новая амбасада: ці пачалася разрадка з Варшавай?
10:29 — Выхад Беларусі зь міжнароднай ізаляцыі ці часовыя крокі?

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Чакалі 250 — вызвалілі 25. Што адбылося на перамовах Лукашэнкі і ЗША?Чаму Лукашэнка не паехаў на саміт БРІКС?Што азначае вяртаньне Пачобута ў Беларусь. Аналіз Карбалевіча