Урад Беларусі упершыню за апошнія тры гады абмежаваў імпарт яблыкаў. У чым прычына

Ілюстрацыйнае фота

Савет міністраў Беларусі ўвёў на бліжэйшыя шэсьць месяцаў ліцэнзаваньне імпартных паставак яблыкаў.

Як адзначаецца ў рашэньні ўраду ад 24 верасьня, увозіць яблыкі, вырашчаныя у краінах, якія не ўваходзяць у Эўразійскі эканамічны саюз, трэба на падставе аднаразовых ліцэнзіяў.

Дазволы на ўвоз яблыкаў будзе выдаваць Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю па ўзгадненьні зь Міністэрствам сельскай гаспадаркі.

«Пастанову ўхвалілі дзеля забесьпячэньня ўнутранага рынку айчыннымі яблыкамі ў міжсэзонны пэрыяд у поўным аб’ёме, зыходзячы з высокага ўраджаю», — адзначаецца ў паведамленьні Савету міністраў.

Што папярэднічала

Апошнія некалькі гадоў урад абмяжоўваў ліцэнзаваньнем вываз яблыкаў і бульбы беларускага паходжаньня. Раней ліцэнзаваньне экспарту яблыкаў у Беларусі ўжо ўводзілі, на такія захады ўрад ішоў некалькі разоў. Апошнія разы — у кастрычніку 2024 году, у студзені і жніўні 2025-га.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Беларусь з 1 верасьня на паўгода ўвядзе ліцэнзіі на вываз яблыкаўУ Беларусі на тры месяцы абмежавалі экспарт бульбыУрад Беларусі абмежаваў вываз з краіны яблыкаў, цыбулі і капусты

У якіх выпадках звычайна абмяжоўваюць імпарт

Звычайна абмежаваньні ўвозу прадукцыі ўводзяць для абароны ўнутранага рынку ад канкурэнцыі, падтрымкі нацыянальных вытворцаў, спыненьня абыходу санкцыящ і кантролю за паходжаньнем сыравіны, а таксама для папярэджаньня ўвозу небясьпечных шкоднікаў і захворваньняў расьлін.

Якія тавары траплялі пад абмежаваньні

Сёлета ў жніўні ўрад Беларусі на паўгоду ўвёў ліцэнзаваньне імпарту сямі відаў прадукцыі з драўніны.

У красавіку Савет міністраў абмежаваў імпартныя пастаўкі акумулятараў для легкавікоў і грузавікоў, аднак чым гэта было выклікана, не ўдакладнялі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Урад Беларусі на паўгоду абмежаваў імпарт драўлянай прадукцыі. Якія прычыныТуалетная папера і сурвэткі. Імпарт якіх тавараў у Беларусь хочуць абмежаваць і чаму