Сярод іх 13 чалавек, якія «ўчынілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасьці». Большасьць памілаваных — жанчыны, іх 10 чалавек. Пра гэта паведаміла БелТА з спасылкай на прэс-службу Лукашэнкі.
Прапагандысты гавораць, што ўсе, хто выйдзе на волю, падалі хадайніцтвы аб памілаваньні, прызналі віну, раскаяліся ў сваіх учынках, а таксама «абяцалі весьці законапаслухмяны лад жыцьця».
Імёны палітзьняволеных пакуль не названыя. Таксама невядома, ці стала іх вызваленьне вынікам нядаўніх перамоў з пасланьнікам прэзыдэнта ЗША Джонам Коўлам.
Акрамя таго, пакуль няясна, ці застануцца вызваленыя з турмаў 15 чалавек у Беларусі, або іх прымусова вывезуць за мяжу, як ужо рабілі зь дзясяткамі іншых паітзьняволеных.
На цяперашні момант у Беларусі палітвязьнямі прызналі 883 чалавекі. Сярод іх ёсьць інваліды, шматдзетныя маці, людзі састарэлага веку.