Лукашэнка даручыў Шэйману «бліжэй прыгледзецца» да Афрыкі

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі зь Віктарам Шэйманам, 21 верасьня 2026 году

Лукашэнка запытаў у Шэймана, што ён зрабіў для краіны і як рэалізуе праекты ў краінах Афрыкі.

Аляксандар Лукашэнка прыняў свайго спэцыяльнага пасланьніка і шматгадовага паплечніка Віктара Шэймана.

«Што за гэты час зрабіў для краіны, ну і другое — Афрыка. Ты ў нас на далёкай дузе галоўны чалавек, таму якая абстаноўка там? Што нам варта зрабіць, якая падтрымка, дапамога патрэбна», — сказаў Лукашэнка ў пачатку сустрэчы з Віктарам Шэйманам.

Як паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА, Шэйман далажыў аб рэалізацыі праектаў, зьвязаных з рэальным сэктарам эканомікі і разьвіцьцём новых высокатэхналягічных кірункаў«.

«Яшчэ адна ключавая тэма справаздачы — работа па стварэньні супрацы Беларусі з краінамі Афрыканскага кантынэнту», — адзначыла выданьне.

«Да Афрыкі неўзабаве мы яшчэ бліжэй будзем прыглядацца. Ты ведаеш, што такое Афрыка для любой краіны. Тым больш для нашай», — працытавала Лукашэнку БелТА.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Посьпехі там, дзе не было Лукашэнкі. Як Беларусь гандлюе з Афрыкай

Хто такі Шэйман

Віктар Шэйман з пачатку прэзыдэнцкай дзейнасьці Аляксандра Лукашэнкі зьяўляецца яго адным з найбліжэйшых паплечнікаў.

Ён быў дэпутатам парлямэнту, выконваў абавязкі міністра ўнутраных спраў у 1995 годзе, быў двойчы дзяржаўным сакратаром Савета бясьпекі (1994–2000 і 2006-2008), быў генэральным пракурорам (2000-2004), ачольваў адміністрацыю Лукашэнкі (2004–2006) і ачольваў кіраваньнем справамі прэзыдэнта (2013–2021).

Шэйман цягам сваёй кар’еры курыраваў супрацу Беларусі з Вэнэсуэлай, Афрыкай, апошнім часам зафіксавалі ягоныя кантакты з непрызнанай Рэспублікай Абхазія.

Імя Шэймана і ягоных блізкіх зьвязваюць з бізнэс-імпэрыяй, якая займаецца кантрабандай санкцыйных прадуктаў і рээкспартам у Расею, здабычай золата ў Зімбабвэ. Шэймана таксама зьвязваюць зь першай у Беларусі прыватнай ахоўнай кампаніяй.

Міжнародныя праваабарончыя структуры абвінавачваюць Віктара Шэймана ў датычнасьць да так званых «эскадронаў сьмерці», якія маглі быць датычныя да выкраданьня і забойства апазыцыйных беларускіх палітыкаў, а таксама праціўнікаў рэжыму.

Сярод вядомых выпадкаў — зьнікненьне колішняга міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, апазыцыйнага палітыка Віктара Ганчара і апэратара Дзьмітрыя Завадзкага.

Віктар Шэйман знаходзіцца пад санкцыямі шэрагу заходніх краін, Эўразьвязу, ЗША, Вялікай Брытаніі і Канады праз абвінавачаньні ў парушэньні дэмакратычных правоў, у карупцыі і датычнасьці да зьнікненьня людзей.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Афрыканістыка стала адной з найдаражэйшых спэцыяльнасьцяў у ВНУ БеларусіШто вядома пра гвалтоўныя зьнікненьні апанэнтаў ЛукашэнкіЗброя пад кантролем улады: у Беларусі выявілі новага спэцэкспартэра з кола Шэймана і сілавікоўКампанія паплечніка Лукашэнкі Шэймана набыла зямлю ў Абхазіі на беразе Чорнага мора. Ёсьць прыкметы карупцыі — БРЦCьляды паставак люксавых аўтамабіляў з Украіны ў Расею вядуць у Беларусь. Расьсьледаваньне БРЦ і «Схемаў»Шэйман заявіў, што Літва і Польшча ўжо з 2001 году рыхтавалі глебу для зьмены ўлады ў БеларусіВыйшла расьсьледаваньне пра шэры бізнэс і раскошнае жыцьцё паплечнікаў Шэймана