Кіраўнік іранскай службы бясьпекі Махсэн Рэзаэі заявіў «Аль-Джазіры», што Іран патрабуе спыніць баявыя дзеяньні «на ўсіх франтах», размарозіць іранскія сродкі і спыніць марскую блякаду Ірану. Паводле яго, Тэгеран перадае гэтыя патрабаваньні адміністрацыі Дональда Трампа праз пасярэднікаў – Катар і Пакістан.
Іран таксама настойвае на праве кантраляваць праход суднаў праз Армузскую пратоку. Празь яе да вайны праходзіла каля 20% сусьветных паставак сырой нафты і прыроднага газу.
Тым часам Трамп заявіў, што набліжаецца да важнага рашэньня наконт магчымасьці новых маштабных удараў па Іране. На гэтым фоне амбасады ЗША на Блізкім Усходзе папярэдзілі амэрыканскіх грамадзянаў пра магчымую нечаканую эскаляцыю і заклікалі, калі магчыма, пакінуць рэгіён.
22 верасьня ў Нью-Ёрку Трамп мае сустрэцца з лідэрамі шасьці краінаў Пэрсыдзкай затокі. Паводле Axios, на сустрэчы могуць абмеркаваць аднаўленьне дыпляматыі або далейшую ваенную эскаляцыю. Рэзаэі заявіў, што Іран гатовы да «рашучай вайны».