Усьмешкі, сьлёзы і абдымкі вызваленых палітвязьняў у Вільні. ФОТА

Мэдыямэнэджэр Андрэй Аляксандраў ажанізся з Ірынай Злобінай у СІЗА. Чатыры апошнія гады за кратамі яны ня бачылі адно аднаго

Былая кіраўніца Tut.by Людміла Чэкіна сказала журналістам, што дагэтуль не паверыла ў рэальнасьць таго, што адбываецца

Музыкі Tor Band Дзьмітры Галавач (справа) і Андрэй Ярэмчык зь блізкімі

Журналіста Кірылу Пазьняка затрымалі год таму разам з дачкой Янінай, прызнаўшы ягоны Youtube-канала «Платформа 375» «экстрэмісцкім» фармаваньнем

Паводле культурнага мэнэджэра Паўла Белавуса, «адчувалася, нібыта гэтыя пяць гадоў, як адзін дзень праляцелі»

Валянтэрцы гомельскай «Вясны» Сьвятлане Якубовіч летась прысудзілі пяць гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі

Адвакатка Анастасія Лазарэнка кансультавала пацярпелых ад гвалту сілавікоў ля сьценаў менскага ізалятара на Акрэсьціна

Журналіст, былы намесьнік кіраўніка агенцтва БелаПАН Дзьмітры Наважылаў правёў за кратамі больш за пяць гадоў

Ільлю Верамееву было ўсяго 18 год, калі пасьля поўнамаштабнай агрэсіі Расеі супраць Украіны яго затрымалі за допісы ў чатах

Музыка, майстар па вырабе гусьляў Алесь Чумакоў з Франакам Вячоркам

Музыка Tor Band Дзьмітры Галавач (справа)

Журналіст Андрэй Аляксандраў

Журналіст, былы намесьнік кіраўніка агенцтва БелаПАН Дзьмітры Наважылаў

Карэспандэнты Свабоды зафіксавалі на камэру першыя эмоцыі вызваленых палітвязьняў падчас іх сустрэчы ў Вільні.