Якім будзе надвор’е ў Беларусі 14–16 верасьня

Ілюстрацыйнае фота

Пасля цёплых выходных у Беларусі пачатак тыдня будзе адносна цёплым, але месцамі пройдуць дажджы, а ноччу і раніцай магчымы туман.
  • Паводле сыноптыкаў у панядзелак, 14 верасьня, у Беларусі будзе пераважна суха. Ноччу на захадзе, а ўдзень на поўначы месцамі магчымы невялікі кароткачасовы дождж. Ноччу і раніцай — туман. Уначы будзе ад +4 да +13°С, удзень — +16...+22°С.
  • 15 верасьня будзе воблачна з праясьненьнямі, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай магчымы туман. Тэмпэратура ўначы +5...+13°С, удзень — +16...+23°С.
  • У сераду, 16 верасьня, пераважна без ападкаў, толькі ўначы на поўначы месцамі магчымы невялікі дождж. Ноччу і раніцай — туман. Уначы +4...+11°С, удзень пацяплее да +17...+24°С.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Пабыць вартаўніком нацыянальнага парку або дзікім лісам. Падборка самых лясных гульняў