Фільм Андрэя Куцілы «Лісты» атрымаў на Вэнэцыянскім фэстывалі прэмію ўплыву «Залатога глёбусу»

Каманда аўтараў фільму ў Вэнэцыі.

Фільм пра Беларусь на Вэнэцыянскім фэстывалі паказалі ўпершыню за 40 гадоў.

Як адзначаецца на сайце Вэнэцыянскага фэстывалю, фільм «Лісты з маўклівай краіны» беларускага дакумэнталіста Андрэя Куцілы, які расказвае гісторыі людзей, чыё жыцьцё зьмянілі рэпрэсіі, турма і выгнаньне, атрымаў прэмію Golden Globes Impact Prize for Documentary (прыз за сацыяльны ўплыў у дакумэнтальным кіно ад «Залатога глёбусу» ў катэгорыі дакумэнтальнага кіно).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

На Вэнэцыянскім фэстывалі ўпершыню за 40 год паказалі фільм пра Беларусь. Андрэй Куціла працаваў над ім 5 год

Што вядома пра гэтую прэмію

Дакумэнтальную прэмію ўплыву «Залатога глёбусу» (Golden Globes Impact Prize for Documentary) уручаюць на Вэнэцыянскім фэстывалі ў якасьці незалежнай узнагароды (Collateral Impact Award).

Гэтай прэміяй адзначаюць поўнамэтражныя дакумэнтальныя фільмы з афіцыйнай праграмы фэстывалю, якія дэманструюць выдатнае мастацкае майстэрства і адначасова ўзьнімаюць найважнейшыя, вострыя сацыяльныя праблемы, заклікаючы да культурных зьмен.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Паказаць жанчын, якія змагаюцца». Воля Чайкоўская пра дэбют на HBO, жанчын у палітыцы і беларускае кіно