Ужо сёньня: 25 гадоў тэрарыстычнай атакі на ЗША

Ахопленыя агнём вежы-блізьняты ў Нью-Ёрку, 11 верасьня 2001 году

Падзеі 11 верасьня ў Беларусі і сьвеце.

Гэты дзень у гісторыі

1918 — выйшаў дэкрэт аб увядзеньні міжнароднай мэтрычнай сыстэмы мер і вагі на тэрыторыі Беларусі, Расеі і Ўкраіны.

1938 — дом-музэй Міцкевіча ў Наваградку адкрыўся для наведнікаў.

1942 — нацысты зьнішчылі Столінскае гета.

1973 — адбыўся вайсковы путч у Чылі, вынікам якога стала 17-гадовая дыктатура.

2001 — 10 верасьня 2001 году адбылася тэрарыстычная атака на Сусьветны гандлёвы цэнтар і Пэнтагон у ЗША. Атаку ўчынілі 19 тэрарыстаў на чатырох захопленых самалётах з пасажырамі на борце. Два самалёты пратаранілі хмарачосы-блізьняты Сусьветнага гандлёвага цэнтру ў Нью-Ёрку. Трэці зьнішчыў частку Пэнтагону ў прыгарадзе Вашынгтону. Чацьвёрты самалёт, дзякуючы мужнаму супраціву пасажыраў, не дасягнуў мэты і разьбіўся ў палях Пэнсыльваніі прыблізна за 20 хвілін лёту да амэрыканскай сталіцы. У выніку атакі загінулі 2997 чалавек, уключна з тэрарыстамі.

У гэты дзень нарадзіліся

1790 Вацлаў Пелікан, мэдык-хірург, рэктар Віленскага ўнівэрсытэту.

1841Гіяцынт Альхімовіч, мастак.

1855 Еўдакім Раманаў, археоляг, гісторык, этнограф, фальклярыст.

1862 О.Генры, амэрыканскі пісьменьнік.

1865 Ян Райніс, латыскі паэт, драматург.

Беларускія пісьменьнікі на сустрэчы зь Янам Райнісам. Сядзяць: Зьмітрок Бядуля, Ян Райніс, Янка Купала, Кандрат Крапіва. Стаяць: Язэп Пушча, Адам Бабарэка, Уладзімер Дубоўка, Пятро Глебка, Кузьма Чорны. 19 лістапада 1926 г.

1877 Фэлікс Дзяржынскі, стваральнік савецкіх спэцслужбаў, ураджэнец Беларусі.

Бюст Фэлікса Дзяржынскага ў Менску насупраць будынку КДБ

1928 Алесь Белакоз, пэдагог, краязнаўца, удзельнік антысавецкага супраціву канца 1940-х, нацыянальна-культурніцкага руху 1960–1970-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Алесь Белакоз

1953 Вінцэсь Мудроў, беларускі пісьменьнік. Ініцыятар выданьня ў 1970-х гадах рукапіснага літаратурна-мастацкага часопіса «Блакітны ліхтар». Усе нумары «Блакітнага ліхтара» канфіскаваў КГБ.

Вінцэсь Мудроў

1972 Алесь Пашкевіч, беларускі пісьменьнік і мовазнаўца.

Алесь Пашкевіч

1982Сьвятлана Ціханоўская, беларускі палітык.

Сьвятлана Ціханоўская

У памяці

1841 Міхал Рукевіч, вайсковец, удзельнік вызвольнага руху 1820-х, паліткатаржанін.

1868Рамуальд Зянкевіч, фальклярыст, этнограф, археоляг, краязнавец.

1941Аляксандра Ізмайловіч, рэвалюцыянэрка, эсэрка, удзельніца (разам з Іванам Пуліхавым) замаху на менскага губэрнатара Паўла Курлова у 1906 годзе (страляла ў паліцмайстра Дзьмітрыя Норава). Яе асудзілі на расстрэл, але потым замянілі прысуд бестэрміновай катаргай. У 1917 яе вызваліла новая, савецкая, улада. Але з 1919 году яна зноў трапіла пад перасьлед. У 1923-м яе пакаралі ссылкай, у 1937-м — 10 гадамі зьняволеньня, а 11 верасьня 1941-га энкавэдысты расстралялі яе ў лесе пад Арлом разам зь яшчэ 156 палітычнымі зьняволенымі.

1973 Сальвадор Альендэ, прэзыдэнт Чылі. Альендэ быў зрынуты з пасады ў выніку вайсковага перавароту, кіраванага Аўгуста Піначэтам, пасьля чаго скончыў жыцьцё самагубствам.

2016 Юры Хадыка, вучоны, мастацтвазнаўца, грамадзкі дзяяч, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Юры Хадыка

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Запавет Юрыя Хадыкі