Пра гэта заявіла міністар замежных спраў краіны Аніта Орбан, піша Reuters.
«Гэтае рашэньне абараняе бясьпеку і сувэрэнітэт Вугоршчыны. Яно не азначае разрыву дыпляматычных адносін з Расеяй. Вугоршчына мае намер працягваць неабходны дыялёг, заснаваны на ўзаемнай павазе і выкананьні правілаў», — дадаецца ў заяве.
Высылка такой колькасьці ў Расею дыпляматаў беспрэцэдэнтная, бо Вугоршчына часоў ураду Віктара Орбана, мела блізкія адносіны з Масквой і Менскам. Пасьля пройгрышу Віктара Орбана на выбарах і прыходу новага ўраду сытуацыя памянялася.
У МЗС Расеі заявілі, што адкажуць на высылку супрацоўнікаў сваёй амбасады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Параза Орбана ў Вугоршчыне яшчэ больш ізалюе Лукашэнку ў Эўропе, — КарбалевічЯк памянялася палітыка Вугоршчыны да Расеі і Беларусі
Пасьля паражэньня Віктара Орбана і яго партыі Fidesz на парлямэнцкіх выбарах у красавіку 2026 году палітыка Вугоршчыны ў дачыненьні да Расеі і Беларусі зьведала разварот.
Новы прэм’ер-міністар Пэтэр Мадзяр і яго партыя Tisza, якія атрымалі канстытуцыйную большасьць, адмовіліся ад ролі «галоўнага саюзьніка Крамля ў ЭЗ» і пачалі курс на аднаўленьне адносін з Брусэлем і Кіевам.
Краіна больш не блякуе фінансавую дапамогу Эўразьвязу для Ўкраіны. Новы ўрад афіцыйна зьняў вета на перамовы аб уступленьні Ўкраіны ў ЭЗ, якія аднавіліся летам 2026 году. У жніўні 2026 году новы вугорскі ўрад афіцыйна вызначыў Расею як пагрозу бясьпецы. Пэтэр Мадзяр абвясьціў плян паступовага спыненьня імпарту расейскай нафты і газу да 2035 году і ініцыяваў перагляд пагадненьняў з «Расатамам» па будаўніцтве АЭС «Пакш-2».
Вугоршчына таксама спыніла ранейшую падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Пры Орбане былы міністар замежных спраў Пэтэр Сіярта рэгулярна наведваў Менск і выступаў супраць эўрапейскіх санкцый для Беларусі.
Новы вугорскі ўрад пачаў цалкам сынхранізаваць сваю палітыку да Беларусі з агульнай пазыцыяй ЭЗ.