73-гадовага былога вайскоўца асудзілі па палітычнай справе
Былога вайскоўца Канстанціна Кахноўскага, якому 73 гады, судзілі ў Горадзенскім абласным судзе. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальваньне сацыяльнай варожасьці), а таксама ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці). Верагодна, Кахноўскаму прызначылі «хатнюю хімію», піша «Наша ніва».
Яго прозьвішча ўжо дадалі ў так званы «сьпіс экстрэмістаў», які вядзе МУС Беларусі, там пазначана, што ягоная судзімасьць не пагашаная.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Хроніка перасьледу 4 верасьня: у «сьпіс экстрэмістаў» дадалі ўкраінца, асуджанага за агентурную дзейнасьцьЧаму гэта важна
У Беларусі жорсткія рэпрэсіі пачаліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, калі па ўсёй краіне прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі іх вынікаў. Пад палітычна матываваны перасьлед трапілі ўдзельнікі пратэстаў, цэлыя прафэсійныя групы і грамадзкія арганізацыі.
Згодна з дасьледаваньнем ініцыятывы BelPol, агульная колькасьць рэпрэсаваных у Беларусі з траўня 2020 году, калі пачалася прэзыдэнцкая выбарчая кампанія, па красавік 2026 году складае ня менш за 500 тысяч.
Паводле зьвестак праваабаронцаў, за кратамі ў Беларусі знаходзяцца больш за 850 палітычных зьняволеных. Кожны месяц такі статус атрымліваюць па 30–50 новых вязьняў.