Фрагмэнт бесьпілётніка, загружаны выбухоўкай, які плаваў у Чорным моры прыкладна за 5 марскіх міляў на ўсход ад уваходу ў Сулінскае рукаво Дунаю, быў нэўтралізаваны ў пятніцу ўвечары камандай румынскіх ВМС. Пра гэта паведаміла Radio Romania International.
Падобная апэрацыя адбылася і 3 верасьня ўдзнь, калі іншая брыгада вайскоўцаў нэўтралізавала аскепак бесьпілётніка з выбуховай нагрузкай, які плаваў каля цэнтральнай плятформы.
Інфармацыю пра абодва выпадкі перадалі камэрцыйным суднам праз Рэгіянальны каардынацыйны цэнтар марской бясьпекі.
У пятніцу, 4 верасьня крыло вайсковага бесьпілётніка знайшлі выкінутым на бераг пляжу ў партовым горадзе Канстанца. Румынскія ўлады агледзелі аб’ект і вызначылі, што ён не ўтрымлівае выбуховай нагрузкі.
Румынскія вайскоўцы пра паходжаньне дронаў
Такія бесьпілётныя апараты выкарыстоўваюцца ў вайне ў суседняй Украіне і часта залятаюць на тэрыторыю Румыніі.
Нядаўна румынскія ВПС зьбілі яшчэ тры такія бесьпілётнікі, якія парушылі нацыянальную паветраную прастору.
NATO пакуль ніяк не пракамэнтавала чарговае парушэньне яе паветраных межаў.