Ужо сёньня: пяць гадоў таму асудзілі Марыю Калесьнікаву і Максіма Знака

Максім Знак і Марыя Калесьнікава на прэс-канфэрэнцыі ў штабе Віктара Бабарыкі 14 ліпеня 2020 году

Падзеі 6 верасьня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дата дня

6 верасьня 2021 году вынесьлі прысуд палітзьняволеным Марыі Калесьнікавай і Максіму Знаку. Былых удзельнікаў выбарчага штабу Віктара Бабарыкі і сяброў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады судзілі разам за зачыненымі дзьвярыма. Вырак — 11 гадоў калёніі Калесьнікавай і 10 гадоў — Знаку. Судзьдзя — Сяргей Епіхаў.

Іх прызналі вінаватымі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • змова з мэтай захопу ўлады;
  • заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы;
  • стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня альбо кіраваньне ім.

Зь лютага 2023 году абаіх трымалі ў рэжыме інкамунікада, за выключэньнем сустрэчы Калесьнікавай з бацькам 12 лістапада 2024 году. 13 сьнежня 2025 году Калесьнікаву і Знака вызвалілі разам зь іншымі палітвязьнямі і прымусова вывезьлі зь Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Здаецца, што ніколі гэтага зьняволеньня і не было». Гутарка з Максімам Знакам, які адзначае сваё 45-годзьдзеКраўцоў: беларусы «забылі» Калесьнікаву, хоць яна стала адным з галоўных беларускіх галасоў у Эўропе

Таксама ў гэты дзень

1790 ― Чатырохгадовы Сойм прыняў ухвалу пра непадзельнасьць земляў Рэчы Паспалітай.

1933 ― абмен на савецка-польскай мяжы ў Коласаве. Францішак Аляхновіч вяртаецца з «капцюроў ГПУ» ў Заходнюю Беларусь. Браніслава Тарашкевіча з польскай вязьніцы перадаюць у СССР.

1952 ― у Жэнэве падпісалі Ўсясьветнаю канвэнцыю аб аўтарскім праве.

1991 — на паседжаньні Дзяржаўнага савету СССР пад старшынствам Міхаіла Гарбачова прызналі незалежнасьць Літвы, Латвіі і Эстоніі.

1991 — Чачэнія абвясьціла незалежнасьць.

1997 — у Менску адбыўся ўстаноўчы сойм «Маладога Фронту».

2020 — у Беларусі прайшоў «Марш адзінства». Больш за 170 тысяч зарэгістраваліся на плятформе «Голас» як удзельнікі. Міліцыя схапіла больш за 600 чалавек.

У гэты дзень нарадзіліся

1792Іван Грыгаровіч, беларускі гісторык, археограф, сьвятар.

1903Мікола Дварэцкі, беларускі дзеяч хрысьціянскай дэмакратыі, паэт.

1907Леанід Рахленка, беларускі актор і рэжысэр, народны артыст Беларусі.

1965Валянцін Мазец, гісторык.

У памяці

1656 Піліп Казімір Абуховіч, вайсковы і дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мэмуарыст.

1907 Сюлі-Прудом, францускі паэт, першы нобэлеўскі ляўрэат у галіне літаратуры.

1921Кандрат Лейка, беларускі пісьменьнік і пэдагог, пачынальнік беларускай дзіцячай літаратуры.

1954 Уладзімер Марзон, беларускі хірург.

1998 Акіра Курасава, японскі рэжысэр.

Акіра Курасава

2007 Лючана Павароці, італьянскі сьпявак-тэнар.

Лючана Павароці

2021 Уладзімер Ляхоўскі, гісторык.