Без вады засталіся таксама больш за 300 прыватных дамоў і фэльчарска-акушэрскі пункт у суседнім аграгарадку Сарачы.
Агулам без халоднай вады засталіся 168 шматкватэрных жылых дамоў, школы, дзіцячыя сады і раённы шпіталь.
У аграгарадку Сарачы вада зьнікла ў 322 прыватных дамах і фэльчарска-акушэрскім пункце, удакладніў дзяржаўны тэлеканал АНТ.
Зьнікненьне халоднай вады адбылося пасьля пашкоджаньня чыгуннага трубаводу дыямэтрам 160 мм.
Для жыхароў арганізавалі падвоз вады.
Аднавіць падачу вады плянуюць толькі каля 20:00 4 верасьня.
Іншыя аварыі з вадою
Пэрыядычна ў Беларусі адбываюцца аварыі на вадаводах. Апошняе буйное здарэньне адбылося 9 ліпеня ў Жлобіне. Там а чацьвёртай раніцы спынілі падачу вады на водазаборы «Лебедзеўка». У выніку цэлы Жлобін апынуўся без вады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Жлобіне была аварыя на водаканале, горад і тры найбліжэйшыя вёскі заставаліся без пітной вадыПазьней Міністэрства надзвычайных сытуацыяў паведаміла, што без вады засталіся яшчэ тры бліжэйшыя да Жлобіна вёскі — Саланое, Акцябр і Грабск.
Апошнім часам у Беларусі ўсё часьцей здараюцца праблемы з забесьпячэньнем вадою, хоць тарыфы на камунальныя паслугі растуць.
З пачатку году адбылося некалькі вялікіх аварыяў ці надзвычайных сытуацыяў:
- у студзені Клецак двойчы за два дні быў без вады: прарвала трубы, пракладзеныя ў 1974 годзе;
- у Гомлі таксама ў студзені праз аварыю 90 прыватных дамоў былі без вады;
- у красавіку ў Рагачове некалькі дзён з кранаў цякла вада з пахам хімічных рэчываў;
- у Менску пэрыядычна ўзьнікаюць праблемы зь якасьцю вады;
- у чэрвені Салігорск праз аварыю застаўся без вады
У той жа час вядома, што больш за 500 000 жыхароў Беларусі ўвогуле ня маюць доступу да цэнтралізаванага забесьпячэньня вадой.