Хроніка перасьледу 4 верасьня: у «сьпіс экстрэмістаў» дадалі ўкраінца, асуджанага за агентурную дзейнасьць

Менскі суд, архіўнае фота

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных прычын у Беларусі.

У «сьпіс экстрэмістаў» дадалі грамадзяніна Ўкраіны, асуджанага за агентурную дзейнасьць

У «сьпіс экстрэмістаў» дадалі грамадзяніна Ўкраіны Юрыя Малькевіча, вынікае з абноўленага сьпісу на сайце МУС.

Яго асудзілі па артыкуле аб агентурнай дзейнасьці (артыкул 358- КК). Там пазначана, што ён абывае пакараньне. На колькі яго асудзілі, невядома.

Акрамя яго ў сьпіс 4 верасьня дадалі яшчэ 51 чалавека. Цяпер у ім 6887 чалавек.

  1. Анжэла Агарок, 60 гадоў
  2. Раман Аглоблін, 33 гады
  3. Юры Байбак, 57 гадоў
  4. Андрэй Балмакоў, 48 гадоў
  5. Яўген Балтоўскі, 45 гадоў
  6. Міраслаў Бандарэнка, 27 гадоў
  7. Мацвей Баранаў, 26 гадоў
  8. Кацярына Барташэвіч, 31 год
  9. Юры Бернат, 40 гадоў
  10. Уладзіслаў Бутвянкоў, 19 гадоў
  11. Вольга Вараб’ёва, 58 гадоў
  12. Уладзіслаў Варчанка, 45 гадоў
  13. Тацяна Вецярэц, 47 гадоў
  14. Кацярына Вострава, 38 гадоў
  15. Дзіяна Гаўрылава, 40 гадоў
  16. Вікторыя Грынько, 42 гады
  17. Натальля Дароніна, 52 гады
  18. Раман Дзянісаў, 45 гадоў
  19. Аляксандар Дубовік, 41 год
  20. Віталь Дудараў, 34 гады
  21. Аляксандар Еўжык, 37 гадоў
  22. Аляксандар Зубель, 37 гадоў
  23. Ігар Зубок, 45 гадоў
  24. Дзьмітры Зуеў, 19 гадоў
  25. Дзьмітры Карзанаў, 44 гады
  26. Канстанцін Кахноўскі, 73 гады
  27. Аксана Клепацкая, 47 гадоў
  28. Мікалай Клімчук, 22 гады
  29. Антон Ксяндзоў, 36 гадоў
  30. Радзівон Курцараў, 27 гадоў
  31. Яўгенія Лобан, 45 гадоў
  32. Канстанцін Локцеў, 61 год
  33. Юры Малькевіч, 62 гады
  34. Уладзіслаў Марчык, 27 гадоў
  35. Усевалад Мачэкін, 19 гадоў
  36. Павал Міцкевіч, 41 год
  37. Сьвятлана Мяцельская, 44 гады
  38. Антаніна Найдовіч, 45 гадоў
  39. Дзьмітры Новікаў, 31 год
  40. Вольга Осіпчык, 48 гадоў
  41. Георгі Парахонка, 21 год
  42. Злата Скобнікава, 38 гадоў
  43. Сяргей Стрыбульскі, 50 гадоў
  44. Ігар Сьвірыдзенка, 51 год
  45. Алена Сьвірыдзенка, 53 гады
  46. Тацяна Таболіч, 42 гады
  47. Галіна Федаровіч, 26 гадоў
  48. Міхаіл Філіпенка, 26 гадоў
  49. Канстанцін Харытоненка, 57 гадоў
  50. Аляксандар Шчур, 38 гадоў
  51. Мікіта Шэўнін, 36 гадоў
  52. Ірына Якаўлева, 58 гадоў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Хроніка перасьледу 2 верасьня: сацсеткі расейскіх апазыцыянэраў дадалі ў беларускі сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Тэлеграм MAYDAY MOGILEV і бот Tribuna.сom дадалі ў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Міністэрства інфармацыі абнавіла «Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў», піша «Вясна». Гэтым разам у яго трапілі:

  • Telegram-каналы «MAYDAY MOGILEV» і «ROGIMOV»;
  • Telegram-боты «Предложка за МКАДом», «Реклама Tribuna.сom» і «Редакция “БГ”».

Каардынатара IT-праектаў асудзілі за садзейнічаньне «экстрэмізму»

25-гадовага Яраміра Пуціцкага, які жыў і працаваў у Польшчы, пасьля вяртаньня ў Беларусь асудзілі паводле артыкулу аб «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (арт. 364, ч. 1 і 2) Крымінальнага кодэксу, піша «Наша Ніва». Яму прызначылі «хатнюю хімію».

Яраміра ўнесьлі ў так званы сьпіс экстрэмістаў МУС Беларусі, дзе пазначана, што ягоная суджанасьць не пагашаная. Вырак вынес Менскі гарадскі суд.

Пуціцкі скончыў БДЭУ на спэцыяльнасці «Міжнародная эканоміка», працаваў у розных кампаніях. Апошнія гады жыў у Варшаве і працаваў каардынатарам ІТ-праектаў.

СК пачаў спэцыяльнае вядзеньне ў дачыненьні да Андрэя Заянчкоўскага

Пра пачатак 3 верасьня спэцыяльнага вядзеньня ў дачыненьні да 36-гадовага жыхара Горадні Андрэя Заянчкоўскага паведаміла прэс-служба Сьледчага камітэту.

Яму інкрымінуюць пяць артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці або варажнечы (арт. 130),
  • арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (арт. 342),
  • паклёп у дачыненьні да прэзыдэнта (367),
  • абраза прэзыдэнта (368),
  • абраза прадстаўніка ўлады (369).

Працэдура спэцыяльнага вядзеньня ўжываецца ў дачыненьні да 34 складаў злачынстваў. Сярод іх — акт тэрарызму, генацыд, найміцтва, дзяржаўная здрада, дывэрсія, стварэньне «экстрэмісцкага фармаваньня» або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да ўвядзеньня санкцыяў.

9 жніўня праваабаронцы адзначалі, што ім вядома пра 225 прысудаў, вынесеных завочна ў парадку спэцыяльнага вядзеньня, перадае «Позірк».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Хроніка перасьледу 3 верасьня: кнігі інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat і сацыяльныя сеткі BelPol трапілі ў «экстрэмісцкі» сьпіс

Чаму гэта важна

У Беларусі жорсткія рэпрэсіі пачаліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, калі па ўсёй краіне прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі іх вынікаў. Пад палітычна матываваны перасьлед трапілі ўдзельнікі пратэстаў, цэлыя прафэсійныя групы і грамадзкія арганізацыі.

Згодна з дасьледаваньнем ініцыятывы BelPol, агульная колькасьць рэпрэсаваных у Беларусі з траўня 2020 году, калі пачалася прэзыдэнцкая выбарчая кампанія, па красавік 2026 году складае ня менш за 500 тысяч.

Паводле зьвестак праваабаронцаў, за кратамі ў Беларусі знаходзяцца больш за 850 палітычных зьняволеных. Кожны месяц такі статус атрымліваюць па 30–50 новых вязьняў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Хроніка перасьледу 1 верасьня: у «сьпіс тэрарыстаў» дадалі юрыста, адваката пазбавілі ліцэнзіі

Як рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае ярлык «экстрэмізму», каб душыць свабоду слова і змагацца з палітычнымі апанэнтамі

Пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і сілавога здушэньня агульнанацыянальных пратэстаў аўтарытарны рэжым Аляксандра Лукашэнкі пачаў сыстэматычна выкарыстоўваць антыэкстрэмісцкае заканадаўства для барацьбы з іншадумствам, ліквідацыі незалежных мэдыя і перасьледу палітычных апанэнтаў.

Улады заблякавалі сайты незалежных мэдыя і спынілі публікацыю непадкантрольных друкаваных выданьняў, пазбавілі акрэдытацыі журналістаў іншаземных мэдыя і разграмілі офісы самых уплывовых СМІ.

Сотні беларускіх рэпартэраў прайшлі праз арышты, дзясяткі застаюцца ў турмах. Усе незалежныя мэдыя, якія асьвятляюць грамадзка-палітычны парадак дня ў Беларусі, цяпер працуюць выключна з-за мяжы.

Ад 2021 году ўлады пачалі масава абвяшчаць вэб-сайты і асобныя ўліковыя запісы ў сацыяльных сетках незалежных мэдыя, палітычных і грамадзкіх арганізацый, ініцыятыў і проста блогераў «экстрэмісцкімі матэрыяламі», а іх аўтараў «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» — часта без судовага разгляду.

Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў вядзе Міністэрства інфармацыі Беларусі. На гэты момант у сьпісе на 1469 старонках пералічаны тысячы «экстрэмісцкіх матэрыялаў», за выкарыстаньне якіх прадугледжаная адказнасьць. У сьпісе — сайты, тэлеграм-каналы, акаўнты, старонкі ў сацыяльных сетках, відэаролікі і артыкулы ў інтэрнэце, маркі, значкі, CD-дыскі, а таксама кнігі, у тым ліку мастацкія.

На канец 2024 году больш за 6500 онлайн-рэсурсаў былі забароненыя такім чынам. За любое ангажаваньне з уключанымі ў экстрэмісцкі сьпіс рэсурсамі — ці гэта «падабайка», ці камэнтар, ці падпіска на канал — у Беларусі пагражае крымінальная адказнасьць. Удзел у «экстрэмісцкім фармаваньні» можа карацца турэмным зьняволеньнем да 10 гадоў.

Ужо тысячы беларусаў прайшлі праз штрафы, арышты і турэмнае зьняволеньне за «экстрэмізм».

Паводле ацэнкі Ўпраўленьня Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека, улады Беларусі «выкарыстоўваюць ярлык „экстрэмізм“ для падаўленьня іншадумства, адвольна клясыфікуючы дзеяньні, апісаныя як распаўсюд ілжывай інфармацыі, абразу службовых асобаў, дыскрэдытацыю інстытутаў, арганізацыю масавых беспарадкаў, заклікі да санкцый і распальваньне сацыяльнай варожасьці, як „экстрэмісцкія“, якія падлягаюць крымінальнаму перасьледу».