27 мігрантаў у цёмным лесе трапілі на камэру літоўскіх паляўнічых

На літоўска-беларускай мяжы, ілюстрацыйнае фота

Раніцай 3 жніўня ў Сьвянцянскім раёне Літвы камэра, усталяваная каля месца прыкорму жывёлаў, зафіксавала 27 чалавек.

Заўважыўшы незвычайную карціну, паляўнічыя неадкладна перадалі інфармацыю супрацоўнікам Службы аховы дзяржаўнай мяжы. І тыя неўзабаве затрымалі людзей, якія незаконна перасеклі мяжу, паведаміла ў Фэйсбуку Літоўскае таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

Па стане на 2 жніўня літоўскія памежнікі не прапусьцілі сёлета 1366 чалавек, якія спрабавалі зь Беларусі трапіць у Літву па-за пунктамі пропуску. А за ўвесь час мігранцкага крызісу — 25 980 чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Кіраўнік памежнай службы Латвіі: Тунэлі для мігрантаў дакладна капалі зь ведама беларускіх службаў

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЭЗ працягваецца зь вясны 2021 году. Улады суседніх эўрапейскіх дзяржаў лічаць яго «гібрыднай атакай», арганізаванай рэжымамі ў Менску і Маскве.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Польшча зноў падоўжыла дзеяньне буфэрнай зоны на мяжы зь БеларусьсюПасьля інцыдэнту на беларускай мяжы кіраўнік памежнікаў Літвы падаў у адстаўкуТунэлі зь Беларусі ў Эўразьвяз. Як мігранты абыходзяць памежныя агароджы