У Польшчы ўсё часьцей паведамляюць пра агрэсію супраць беларусаў і ўкраінцаў: людзей абражаюць праз мову і акцэнт, а часам справа даходзіць да фізычных нападаў. Адначасова ў польскім інтэрнэце рэзка расьце колькасьць антыўкраінскага кантэнту.
Чаму мяняецца атмасфэра ў Польшчы, як на гэтым зарабляюць палітыкі і якую ролю адыгрывае расейская прапаганда?
Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч.