Ужо сёньня: 90 гадоў з дня нараджэньня Сакрата Яновіча

Сакрат Яновіч, архіўнае фота

Падзеі 4 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

4 верасьня 1936 году нарадзіўся Сакрат Яновіч, беларускі пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі дзеяч зь Беласточчыны. Ён дапамагаў беларусам Польшчы ўсьвядоміць сябе нацыянальна, пачаць працаваць на беларускай ніве. Напісаў каля 30 кніг прозы, працаваў у тыднёвіку беларусаў Польшчы «Ніва». У сваім доме ў Крынках заснаваў «Вілу Сакратэс» — беларускі культурніцкі асяродак. Выпускаў штогадовы часопіс.

У 2006 годзе ў інтэрвію Свабодзе Сакрат Яновіч сказаў, што беларусам, каб стаць нацыяй, «патрэбна яшчэ гадоў дваццаць».

Памёр Сакрат Яновіч 17 лютага 2013 году

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Калі хочам, каб простая/сакольская мова не загінула, не называйма тут яе беларускай». Размова зь перакладнікам раману Сакрата ЯновічаСакрат Яновіч: пазамежны пісьменьнік у міжкультурнай прасторыВянок памяці: Сакрат ЯновічСакрат Яновіч: Канец клясычнай эпохі

Гэты дзень у гісторыі

476Адаакр, правадыр германскіх наймітаў у Італіі, скінуў апошняга імпэратара Заходняй Рымскай імпэрыі Ромула Аўгустула. Гэтую дату традыцыйна лічаць канцом Заходняй Рымскай імпэрыі, хоць дакладны дзень адхіленьня Ромула ад улады застаецца спрэчным, а імпэратар Юлій Нэпот яшчэ да 480 году захоўваў фармальны тытул заходнерымскага імпэратара.

1390 — крыжакі разам зь Вітаўтам напалі на Вільню, згарэў Крывы замак.

1563 — у Берасьцейскай друкарні выдалі Біблію з усімі тэкстамі Старога і Новага запаветаў, перакладзенымі на польскую мову. Яна вядомая як Берасьцейская або Радзівілаўская Біблія, бо была надрукаваная на грошы Мікалая Радзівіла Чорнага.

1580 — падчас Інфлянцкай вайны войскі Рэчы Паспалітай на чале з Стэфанам Баторыем пасьля 2-тыднёвай аблогі ўзялі Вялікія Лукі.

Стэфан Баторы

1776 — на беларускіх землях, якія адышлі да Расейскай імпэрыі пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай, створаная Полацкая губэрня.

1784 — кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі агледзеў Каралеўскі канал у Гарадцы і праплыў па ім. Хоць каналам карыстался ўжо зь вясны, менавіта ад гэтай падзеі адлічваюць пачатак дзейнасьці канала, які цяпер вядомы як Дняпроўска-Бужанскі.

1794 — Бой пад Любанем. 30 жніўня паўстанцы на чале з Стафанам Грабоўскім занялі Бабруйск, дзе расейскі гарнізон склаў зброю. Пад Любанем шлях Грабоўскаму перагарадзіў расейскі генэрал Цыцыянаў. 4 верасьня раніцою пачалася бітва, якая ішла цэлы дзень. Сілы былі занадта няроўныя. З часткай свайго аддзелу Грабоўскі вымушаны быў капітуляваць.

1870 — Абвешчаная Трэцяя Француская Рэспубліка, двума днямі раней трапіў у палон францускі імпэратар Напалеон III.

1942 — нацысты зьнішчылі гета ў Лунінцы.

1991 — над будынкам Вярхоўнай Рады Ўкраіны ўпершыню ўзьняты сіне-жоўты сьцяг.

1998 — заснаваная кампанія Google. Студэнты Стэнфардзскага ўнівэрсытэту ў ЗША Лары Пэйдж і Сяргей Брын 4 верасьня 1998 году зарэгістравалі кампанію Google. Першапачаткова яна месьцілася ў гаражы ў Каліфорніі. Google і аднайменная пошукавая сыстэма зрабіліся настолькі культавымі, што ад гэтай назвы нават утварыўся дзеяслоў.

1998 — трыбунал ААН па вайсковых злачынствах у Руандзе асудзіў на пажыцьцёвае зьняволеньне ейнага былога прэм’ера Жана Камбанда за акты генацыду ў 1994 годзе.

У гэты дзень нарадзіліся

1809Юльюш Славацкі, польскі паэт.

1884Хведар Імшэньнік, літаратуразнавец, мэмуарыст. Ахвяра сталінізму.

1893 Юзюк Фарботка, паэт, грамадзка-культурны дзеяч, заоляг.

1952Кастусь Севярынец, журналіст, паэт, публіцыст, перакладнік, аўтар паэтычных кніжак для дзяцей.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«І Косьцевы вершы, і сям’я Севярынцаў — гэта тое, што будзе гонарам Беларусі». Важныя і шчырыя словы ў памяць Кастуся Севярынца

1981 Максім Знак, юрыст і пісьменьнік, былы палітвязень.

Максім Знак быў юрыстам штабу экс-банкіра Віктара Бабарыкі, які прэтэндаваў на пасаду прэзыдэнта, а таксама сябрам першага складу Каардынацыйнай рады па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу ў Беларусі. 6 верасьня 2021 году Знака асудзілі на 10 гадоў пазбаўленьня волі паводле палітычна матываваных артыкулаў:

  • «Заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы» (арт. 361),
  • «Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам (арт. 357),
  • «Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім» (арт. 361-1 ).

З 9 лютага 2023 году яго трымалі бяз сувязі з вонкавым сьветам.

13 сьнежня 2025 году Максіма Знака вызвалілі і прымусова вывезьлі зь Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Трэба з вадаспаду скокнуць — скокну і з вадаспаду». Вялікая гутарка зь юрыстам і палітвязьнем Максімам Знакам

У памяці

1555Павал Гальшанскі, віленскі біскуп.

1831Юзаф Пешка, мастак.

1891 Міхаіл Каяловіч, расейскі гісторык беларускага паходжаньня, адзін з пачынальнікаў ідэалёгіі заходнерусізму на Беларусі.

1963 Рабэр Шуман, прэм’ер-міністар Францыі, адзін з ідэолягаў стварэньня Эўразьвязу.

1985 Васіль Стус, украінскі паэт, праваабаронца, палітвязень.

1997 Міхась Раманюк, мастацтвазнаўца, мастак, этнограф, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980— 1990-х.

Васіль Стус з жонкай Валянцінай

2023 Анатоль Кляшчук, фотамастак.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Вянок памяці: Анатоль Кляшчук