У МЗС Беларусі днём 26 жніўня паведамілі, што інфармацыі пра пацярпелых беларусаў ў іх няма, перадае БелТА.
Цэлыя паселішчы былі «зьмеценыя з твару зямлі». На запісе з камэраў назіраньня, сапраўднасьць якога пацьвердзіла AFP, відаць, як дзясяткі людзей ратуюцца ўцёкамі, калі паток бруду і абломкаў вышынёй у некалькі паверхаў абрынуўся на кітайскую частку памежнай зоны, адкідаючы ўбок грузавікі і аўтобусы.
Кітайскія дзяржаўныя СМІ паведамілі пра «вялікую колькасьць ахвяраў» у выніку селевага патоку ў памежным вузьле ў Тыбэце. Паводле іх, трое чалавек загінулі, яшчэ 265 зьніклі бязь вестак.
Нэпальская паліцыя паведаміла, што пасьля «разбуральных паводак» знайшлі целы 157 чалавек. Паліцыянты «працуюць над перавозкай сем’яў з раёнаў, дзе існуе рызыка паводкі, у больш бясьпечныя месцы».
Наступствы паводкі ў Трышулі, раён Нувакот, Нэпал, 26 жніўня
Дамы затопленыя бруднай вадой пасьля раптоўнай паводкі ў Трышулі-Базары, раён Нувакот, Нэпал, 26 жніўня 2026 году
Паводле Міністэрства турызму Нэпалу, празь некалькі гадзінаў пасьля катастрофы не было зьвестак пра 403 турыстаў, 341 зь іх — замежнікі.
Сярод зьніклых замежнікаў — 142 грамадзяніны Індыі, а таксама грамадзяне Аўстраліі, Вялікай Брытаніі, Малайзіі, Нідэрляндаў, Партугаліі, Паўднёвай Афрыкі, Паўднёвай Карэі і ЗША, паведаміла рада ў турызьме.
Прычынай паводкі стаўся апоўзень, які перагарадзіў раку. Вада выйшла зь берагоў і, зьмяшаўшыся зь зямлёй і каменьнем, затапіла прыбярэжныя раёны.
Застаецца рызыка паўторнай паводкі.