Ужо сёньня: пачатак Сэсіі Незалежнасьці ў 1991-м

24 жніўня 1991 г. Пачатак Сэсіі Незалежнасьці. Гаворыць Зянон Пазьняк. Побач Валянцін Голубеў; са сьцягам Вольга Галубовіч. (Кінакадар)

Падзеі 24 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Гэты дзень у гісторыі

79 — вывяржэньне вулькану Вэзувій зьнішчыла гарады Пампэі і Геркулянум.

Вывяржэньне Вэзувія, карціна нарвэскага мастака Югана Крыстыяна Даля 1824 году

1572 — Барталямэеўская ноч у Парыжы — масавае забойства пратэстантаў.

Барталямэеўская ноч у Парыжы

1654 — падчас вайны Расеі з Рэччу Паспалітай адбылася бітва пад Шапялевічамі, войска ВКЛ на чале з Янушам Радзівілам пацярпела паразу.

1814 — брытанскія войскі ўзялі Вашынгтон і спалілі Белы дом і Капітолій.

1949 — набыла сілу падпісаная ў красавіку дамова аб утварэньні Паўночнаатлянтычнага альянсу (NATO).

1979 — адкрыўся для наведнікаў Сьвіслацкі гісторыка-краязнаўчы музэй.

1991 — пачатак надзвычайнай сэсіі Вярхоўнага Савету БССР. Украіна абвясьціла незалежнасьць.

1991Міхаіл Гарбачоў сыходзіць з пасады генэральнага сакратару КПСС.

2020 — у Жабінцы пахавалі Генадзя Шутава, якому стрэлілі ў галаву падчас акцыі пратэсту ў Берасьці.

2023 — у вёсцы Бязьдзедавічы Полацкага раёну ўлады затрымалі былога кіраўніка таварыства беларускай культуры ў Іркуцку Алега Рудакова і ягоную жонку Вольгу. На заўтра стала вядома, што іх асудзілі на 30 дзён арышту.

У гэты дзень нарадзіліся

1847Аўгустын Пацэвіч, вядомы лекар, філянтроп.

1899 Хорхэ Люіс Борхэс, аргентынскі пісьменьнік.

1906 Юльян Саковіч, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.

1928 Янка Раманоўскі, мастак, пляменьнік Янкі Купалы.

1946 Ядвіга Грыгаровіч, беларуская навукоўка ў галіне пэдагогікі; у 1992–2007 рэктарка Беларускага інстытуту культуры (цяпер — Унівэрсытэт культуры і мастацтваў).

Ядвіга Грыгаровіч

У памяці

1915 Іван Здановіч, лекар, грамадзкі дзяяч, дабрачынец, заснавальнік вучэльні для сьляпых у Менску. На сваім лецішчы пад Менскам ён адкрыў лячэбніцу на мінэральнай вадзе, зь якой пачалася гісторыя сучаснага санаторыю «Крыніца». Для зручнасці наведнікаў лячэбніцы на чыгунцы адкрылі «плятформу Здановіча». З часам гэтая назва трансфармавалася ў сучасную назву чыгуначнай станцыі і пасёлку — Ждановічы.

Іван Здановіч

1966 Тадэвуш Бур-Камароўскі, камандуючы польскай Арміі Краёвай у гады Другой усясьветнай вайны.

1990Сяргей Даўлатаў, расейскі пісьменьнік.

1999 Уладзімер Кісель, удзельнік паваеннага нацыянальнага падпольля, аўтар успамінаў.

1999 Аляксей Гардзіцкі, літаратуразнавец.

2012Алесь Петрашкевіч, драматург і энцыкляпэдыст.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

10 фактаў пра энцыкляпэдыста Алеся Петрашкевіча, які бараніў Нямігу

2015Ала Канапелька, паэтка.