Пад бел-чырвона-белым сьцягам і з кветкамі. Як у Варшаве разьвіталіся зь беларускім палітыкам Аляксандрам Мілінкевічам. ФОТА
Цырымонія разьвітаньня зь беларускім палітыкам Аляксандрам Мілінкевічам праходзіла ў Варшаўскім архікатэдральным саборы. Імшу праводзіў беларускі ксёндз Вячаслаў Барок, які сам вымушана зьехаў зь Беларусі.
Разьвітацца прыехалі сябры, паплечнікі, грамадзкія актывісты, колішнія палітвязьні і іншаземныя дыпляматы. Сярод вянкоў і кветак – вянок ад прэзыдэнта Польшчы Караля Наўроцкага.
У саборы былі ўсталяваныя нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцягі. Людзі прыносілі кветкі таксама бела-чырвоных колераў.
Сям'я Аляксандра Мілінкевіча.
Сярод тых, хто прыехаў разьвітацца з Аляксандрам Мілінкевічам – Віктар Бабарыка (у цэнтры)
Сябры, паплечнікі і актывісты выказваюць спачуваньні жонцы палітыка Іне Кулей.
Іна Кулей.
Іна Кулей трымае Афіцэрскі крыж «За заслугі» Рэспублікі Польшча, якім польскі прэзыдэнт Караль Наўроцкі пасьмяротна ўзнагародзіў Аляксандра Мілінкевіча
Афіцэрскі крыж «За заслугі» Рэспублікі Польшча, якім пасьмяротна ўзнагародзілі Аляксандра Мілінкевіча.
Пасьля разьвітаньня і імшы труну з целам Аляксандра перавозяць на Вайсковыя могілкі ў Варшаве.
Жалобная працэсія на Вайсковых могілках «Павонзкі» ў Варшаве – гэта адзін з галоўных нацыянальных нэкропаляў Польшчы, дзе пахаваныя ўдзельнікі барацьбы за незалежнасьць, абаронцы Варшавы, жаўнеры Арміі Краёвай і ўдзельнікі Варшаўскага паўстаньня.
Апошнія хвіліны перад пахаваньнем.
Павал Латушка і Сьвятлана Ціханоўская (у цэнтры) на пахаваньні Аляксандра Мілінкевіча.
Каля магілы Аляксандра Мілінкевіча.