Даты дня
1654 — пасьля працяглай аблогі горад Гомель захапілі казакі Івана Залатарэнкі. Залатарэнка прывёў у Беларусь сваё 20-тысячнае войска пры падтрымцы маскоўскага цара. (13 жніўня паводле старога стылю)
1939 — у Маскве быў падпісаны пакт аб ненападзе паміж СССР і Нямеччынай, вядомы як пакт Молатава — Рыбэнтропа. Сакрэтны пратакол да гэтага пакту прадугледжваў падзел сфэраў уплыву паміж бальшавіцкай і фашысцкай імпэрыямі.
80 гадоў таму: Пакт Молатава-Рыбэнтропа
2020 — у Менску і іншых гарадах адбыліся «Маршы новай Беларусі» — адны з самых масавых акцый у 2020 годзе.
Марш новай Беларусі, 23 жніўня 2020 году
Гэты дзень у гісторыі
1633 — кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Крычаву магдэбурскае права і герб: „у чырвоным полі залаты крыж, побач зь якім срэбны меч“.
1943 — Чырвоная Армія разграміла немцаў у Курскай бітве, якая пачалася нямецкім наступам 5 ліпеня.
1989 — акцыя «Балтыйскі шлях»: 2 мільёны чалавек у Латвійскай, Літоўскай і Эстонскай ССР, узяўшыся за рукі, сталі ўздоўж дарогі Вільня — Талін, дамагаючыся незалежнасьці сваіх рэспублік.
Балтыйскі шлях, Латвія, 23 жніўня 1989 году
У гэты дзень нарадзіліся
1486 — Зыгмунд Гербэрштэйн, падарожнік, пісьменьнік і гісторык.
1880 — Аляксандар Грын, расейскі пісьменьнік.
1917 — Пімен Панчанка, народны паэт Беларусі.
Пімен Панчанка
1948 — Леанід Заіка, эканаміст і аналітык.
1974 — Сяргей Жадан, украінскі паэт.
Сяргей Жадан
1988 — Мікола Дзядок, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, анархіст, журналіст і публіцыст. Ён быў палітычным вязьнем у 2010–2015 гадах і пасьля затрыманьня 11 лістапада 2020 году. У 2021-м Дзядка асудзілі на 5 гадоў зьняволеньня, а перад чаканым вызваленьнем у красавіку 2025 году супраць яго завялі новыя крымінальныя справы. 11 верасьня 2025 году Дзядка вызвалілі і разам з іншымі вызваленымі вязьнямі прымусова вывезьлі зь Беларусі ў Літву.
У памяці
1847 — Ян Чачот, беларускі і польскі паэт, фальклярыст.
1954 — Васіль Русак, палітык, прадпрымальнік, выдавец, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня 1920 г., дзяяч даваеннай эміграцыі ў Літве і Чэхаславаччыне, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.
1893 — Міхал Эльвіра Андрыёлі, мастак, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гг., палітэмігрант і палітвысланец.
1978 — Анатоль Астрэйка, паэт.
1987 — Міхась Стральцоў, пісьменьнік.
Міхась Стральцоў
1997 — Вячаслаў Шыдлоўскі, навуковец, вязень ГУЛАГу, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.
2018— Алесь Ліпай, паэт, журналіст, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.