Тлумачым з Гурневічам. Караеў капіюе Лукашэнку: як былы кіраўнік МУС стаў губэрнатарам-сэлебрыці

Як Караеў капіюе Лукашэнку і навошта яму ўласнае палітычнае шоў?

Кіраўнік Горадзенскай вобласьці Юры Караеў інспэктуе палі зь верталёта, коле дровы, пячэ хлеб, наводзіць парадак у вёсках і разважае пра пагрозу з боку Польшчы.

Былы кіраўнік МУС, які адказваў за сілавікоў падчас пратэстаў 2020 году, вярнуўся ў вялікую палітычную абойму і цяпер актыўна стварае ў сацсетках вобраз «народнага губэрнатара».

Як Караеў капіюе Лукашэнку і навошта яму ўласнае палітычнае шоў? Тлумачым з Гурневічам.