У Малдове непадалёк ад украінскай мяжы прагучаў выбух. Перад гэтым з Украіны папярэдзілі пра залёт расейскага дрона-ракеты

На месцы выбуху 17 жніўня, фота Паліцыі Малдовы

Паліцыя Малдовы заявіла, што на ўскраіне сяла Талмаза за 20 км ад украінскай мяжы адбыўся выбух. Паводле папярэдніх зьвестак — ад сутыкненьня зь зямлёй неідэнтыфікаванага лятальнага апарата. Людзі не пацярпелі.

Увечары 17 жніўня ўкраінскія паветраныя сілы паведамілі, што з Адэскай вобласьці ў Малдову заляцела расейская «Бандэроль» — гібрыд крылатай ракеты і дрона.

Падобнае здарэньне было 9 жніўня. У гэтым жа рэгіёне Малдовы прагучаў выбух, на месцы якога знайшлі фрагмэнты «ракеты-бесьпілётніка».

Таксама паветраную прастору Малдовы ня раз парушалі расейскія дроны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Парлямэнт Малдовы канчаткова ўхваліў ключавыя законы па выхадзе з СНД