Раніцай суботы ва ўсходняй Інданэзіі адбыўся землятрус
магутнасьцю да 7,7 бала. На момант публікацыі лічба загінулых дасягнула 47, пры тым, што ратавальнікі яшчэ не дабраліся да раёнаў, блізкіх да эпіцэнтру, перадае Reuters.
Людзей эвакуююць з пашкоджанага гатэля
Землятрус цалкам разбурыў адзін з дамоў
Першы штуршок здарыўся каля 5-й гадзіны мясцовага часу (1-я гадзіна беларускага). За ім былі наступныя. Разбурана шмат дамоў, а селевыя патокі і апоўзьні перакрылі дарогі, пішуць мясцовыя СМІ.
Тысячы людзей засталіся бяз даху над галавой, паведаміла Нацыянальнае агенцтва дапамогі пры катастрофах. Людзей разьмяшчаюць у намётах.
Ня менш за дзьве тысячы мясцовых жыхароў уцяклі ў горы, баючыся цунамі. Навукоўцы ўжо заявілі, што цунамі ня будзе, але трэба асьцерагацца паўторных штуршкоў.