Гэта адзін з двух афіцыйных беларускіх дамэнаў. Атрымаць адрас там могуць і замежнікі, але за рэгістрацыяй мае сачыць Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце.
Вось што пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» сказаў экспэрт у лічбавай бясьпецы Мікалай Кванталіяні:
«Спадзяюся, сёньняшні камэнтар дапаможа прыбраць гэты сайт з прастораў беларускага інтэрнэту. З аднаго боку, так, рэгуляваньне нацыянальнага сэгмэнту інтэрнэту знаходзіцца ў руках нацыянальнага рэгістратара пры падтрымцы Апэратыўна-аналітычнага цэнтру. І такое нібыта ня можа знаходзіцца на прасторах інтэрнэту ў Беларусі.
Але мы бачым, што пакуль гэты сайт не раздражняе ці не выклікае пярэаньняў у рэгістратараў. Зь іншага боку, мы бачым, што калі трэба адабраць сайт у беларускіх незалежных мэдыяў, гэта адбываецца дастаткова апэратыўна».
Ужо доўгі час абвесткі аб «працы» для грамадзян Беларусі, якія жадаюць ваяваць ва Ўкраіне на баку Расеі, можна было і тым ліку на беларускіх рэсурсах пошуку вакансіяў. Асабліва на тых, якія працуюць як агрэгатары абвестак з староньніх сайтаў, у тым ліку расейскіх.