Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Жыцьцё ў фота

Аляксандар Мілінкевіч з жонкай Інай Кулей пасьля рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты на выбарах 2006 году. 17 лютага 2006 году

Аляксандар Мілінкевіч з бацькам Уладзімерам і маці Марыяй. Яны былі настаўнікамі. 1954 год

Аляксандар Мілінкевіч з мячом, на здымку яму 18 гадоў, 1965 год

Малады Аляксандар Мілінкевіч

Пасьпяховы навуковец-фізык, Аляксандар Мілінкевіч быў намесьнікам старшыні Горадзенскага гарвыканкаму ў пытаньнях адукацыі, культуры, аховы здароўя, моладзі, спорту, СМІ, рэлігіі, міжнародных зносін і аховы гістарычнай спадчыны з 1990 па 1996 гады

Аляксандар Мілінкевіч (справа) стаў прэзыдэнтам баскетбольнага клюбу «Гродна-93», чэмпіёна Беларусі, 1996 год

Падчас перадвыбарчай кампаніі Мілінкевіча асабіста віталі лідэры Эўразьвязу і многіх эўрапейскіх краін. Падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Эўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозам у Брусэлі. 1 лютага 2006 году

Мілінкевіч выступае на перадвыбарчым мітынгу на менскай Нямізе. 2 сакавіка 2006 году

Фота на плякат для выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году

Апазіцыйныя кандыдаты Аляксандар Казулін і Аляксандар Мілінкевіч дэманструюць адзінства перад аб'ектывамі фотакарэспандэнтаў падчас сустрэчы з выбаршчыкамі напярэдаднi прэзыдэнцкiх выбараў ў Менску. 17 сакавіка 2006 году

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч са сваёй жонкай Інай Кулей падчас галасавання на выбарчым участку ў Мінску. 19 сакавіка 2006 году

Аляксандар Мілінкевіч выступае перад удзельнікамі шматтысячнага мітынгу супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў увечары пасьля закрыцьця выбарчых участкаў. Менск, 19 сьнежня 2006 году

Аляксандар Мілінкевіч размаўляе з удзельніцамі пратэставага намётавага мястэчка на Кастрычнікай плошчы. 21 сакавіка 2006 году

Мілінкевіч вітае удзельнікаў намётавага мястэчка на Кастрычнікай плошчы ў Менску на трэці дзень пратэстаў пасьля сфальсыфікавыных выбараў. 21 сакавіка 2006 году

Мілінкевічу прысудзілі 15 сутак арышту за арганізацыю несанкцыянаваных уладамі акцый пратэсту. 27 красавіка 2006 году

Мілінкевіч зьбірае подпісы за апазыцыйных кандыддатаў падчас мясцовай выбарчай кампаніі. Віцебская вобласьць, 14 лістапада 2006 году

З Прэміяй Сахарава за свабоду думкі. Страсбур, 12 сьнежня 2006 году

Лідэра руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча затрымалі ў Мастах пасьля сустрэчы з мясцовымі жыхарамі. 19 красавіка 2008 году

І пасьля выбараў 2006 году Аляксандар Мілінкевіч заставаўся для заходніх лідэраў прадстаўніком беларускага дэмакратычнага руху. З канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель у Бэрліне. 10 верасьня 2008 году

Аляксандар Мілінкевіч, Зянон Пазьняк і міністар замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг на сустрэчы ў МЗС Чэхіі перад першым форумам Усходняга партнэрства ў Празе. 5 траўня 2009 году

«Я — праваслаўны, жонка — каталічка. Мы наведваем і царкву, і касьцёл», — адказваў Аляксандар Мілінкевіч на пытаньні чытачоў Свабоды. З жонкай Інай Кулей у Архікатэдральным касьцёле імя Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Менску. 3 траўня 2010 году

Сустрэча з Вацлавам Гаўлам у Празе. 4 кастрычніка 2011 году

Аляксандар Мілінкевіч падчас выбарчай парлямэнцкай кампаніі. Менск, 7 жніўня 2012 году

Мілінкевіч у менскай студыі Радыё Свабода. 12 верасьня 2012 году. За чвэрць стагодзьдзя ён сотні разоў быў госьцем нашых перадач і героем нашых публікацый.

Лідэр руху «За Свабоду» ўшаноўвае памяць паўстанцаў Каліноўскага ў Сьвіслачы на Горадзеншчыне. 23 студзеня 2013 году

Аляксандр Мілінкевіч з Інай Кулей на прэзэнтацыі кнігі «Алексіевіч на Свабодзе» ў Менску. 14 красавіка 2016 году

Аляксандар Мілінкевіч на вакацыях у Берштах на Горадзеншчыне, дзе ў яго была родавая сядзіба. 2018 год

У 2008 годзе Аляксандар Мілінкевіч стаў заснавальнікам Прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі». Штогод ўганараваньне ляўрэатаў адбывалася ў роднай вёсцы Быкавы Бычкі. На фота: цырымонія 23 чэрвеня 2018 году

У 2020-м Мілінкевіч падтрымаў Сьвятлану Ціханоўскую і далучыўсяда яе каманды ў якасці пазаштатнага дарадцы. На фота: на канфэрэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве, 6 жніўня 2023 году

Аляксандар Мілінкевіч пасьля ўганараваньня мэдалём да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Узнагароду прысудзілі за вялікія заслугі ў справе абароны незалежнасьці Беларусі і разьвіцця дэмакратыі. Вільня, 28 верасьня 2023 году