Як адзначаецца на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі, цэны на харчовыя тавары ў ліпені скараціліся на 0,3 %, але пры гэтым яны вырасьлі на 1,5 % у параўнаньні з сьнежнем 2025 году.
Цэны на нехарчовыя тавары павялічыліся на 0,8 %, а ў параўнаньні з сьнежнем 2025-га — на 2,3 %.
Цэны на паслугі вырасьлі на 0,6 % у ліпені, а ў параўнаньні з апошнім месяцам мінулага году — на 7,3 %.
Паводле плянаў ураду, сёлета інфляцыя не павінны перавысіць 7 %.
Прагноз інфляцыі ў Беларусі ад Эўразійскага банку разьвіцьця (ЭАБР) — 5,8% за год. Прырост валавога ўнутранага прадукту (ВУП) банк прагназуе на ўзроўні 1,3%, а курс беларускага рубля — 3 рублі за даляр. У ЭАБР мяркуюць, што інфляцыя ў Беларусі паскорыць імпарт ціску цэнаў з Расеі і дэфіцыт працоўных рэсурсаў.
Але гэты прагноз актуальны пры ўмове запаволеньня інфляцыі ў Расеі і працягу адміністрацыйнага рэгуляваньня цэн. Тымчасам у Расеі інфляцыя ўзмацнілася ў сувязі з паліўным крызісам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Белстат зафіксаваў імклівы рост гуртовых цэнаў, які паскарае інфляцыюЧаму гэта важна
Сярод прычынаў павышэньня цэнаў могуць быць павелічэньне расходаў на вытворчасьць, высокі попыт пры нястачы тавараў, падзеньне курсу нацыянальнай валюты, павелічэньне тарыфаў на лягістыку і энэрганосьбіты, падаражэньне сыравіны і дэталяў.
Усё гэта ў комплексе можа прывесьці да высокай інфляцыі, спаду аб’ёмаў продажаў, зьніжэньня прыбыткаў кампаніяў і скарачэньня інвэстыцый.