29 ліпеня пад Расонамі на Віцебшчыне міліцыянты затрымалі каля трохсот удзельнікаў штогадовага зьлёту «Сям’я вясёлкі» (Rainbow Family). Яны разьбілі намётавае мястэчка на беразе возера Белага каля вёскі Межна.
«Сям’я вясёлкі» – міжнародны рух, які ўзьнік у ЗША ў 1972 годзе і заяўляе сябе як аб’яднаньне прыхільнікаў міру, жыцьця на прыродзе і адмовы ад спажывецтва. Зьлёты звычайна праводзяць у маланаселеных месцах. Паблізу вадаёмаў ставяць намётавыя мястэчкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Расейцаў дэпартуюць, «арганізатары» пад пытаньнем. Што вядома пра масавае затрыманьне ўдзельнікаў «вясёлкавага» фэстывалюБольшую частку затрыманых адпусьцілі пасьля афармленьня пратаколаў, грамадзян Расеі, якія ўдзельнічалі ў зьезьдзе, пры гэтым абавязалі пакінуць тэрыторыю Беларусі. У выніку за кратамі апынуўся адзін з удзельнікаў сустрэчы, 52-гадовы мужчына. Як паведамлялі крыніцы Свабоды, сілавікі прызналі яго арганізатарам падзеі, хаця сам падыход, які практыкуюць прыхільнікі руху «Сям'я вясёлкі», не прадугледжвае наяўнасьці арганізатараў. Усе пытаньні вырашаюцца супольна і з уласнай ініцыятывы ўдзельнікаў такіх сустрэч.
Затрыманыя ўдзельнікі зьезду. Фота МУС
Як стала вядома Свабодзе ўвечары 5 ліпеня, асуджанага на сем сутак пазбаўленьня волі 52-гадовага мужчыну выпусьцілі з-за кратаў пасьля адбыцьця пакараньня. Частка ўдзельнікаў зьезду яшчэ чакаюць адміністрацыйных судоў за «удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве».