Даты дня
6 жніўня 1517 году Францішак Скарына выдаў у Празе першую друкаваную ўсходнеславянскую кнігу «Псалтыр».
З гэтай даты вядзе адлік беларускае кнігадрукаваньне. Але нягледзячы на прапановы перанесьці на 6 жніўня Дзень друку, у Беларусі яго дагэтуль афіцыйна адзначаюць 5 траўня — у дзень выхаду першага нумара бальшавісцкай газеты «Правда».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
На якой мове Скарына выдаў Біблію і як выглядаў бы яго InstagramТаксама ў гэты дзень
1409 — вялікі магістар Тэўтонскага Ордэну Ульрых фон Юнгінген распачаў вайну з Польскім Каралеўствам і ВКЛ.
1492 — Аляксандраў прывілей, адзін зь юрыдычных дакумэнтаў пра дзяржаўны лад краіны, якія папярэднічалі статутам ВКЛ.
1806 — імпэратар Франц II Габсбург адмовіўся ад кароны, такім чынам паклаўшы канец Сьвятой Рымскай імпэрыі.
1945 — першае ў гісторыі баявое ўжываньне атамнай зброі — бамбаваньне амэрыканцамі гораду Хіросіма ў Японіі.
Атамны «грыб» над Хіросімай пасьля выбуху, 6 жніўня 1945 году
2020 — дыджэі Кірыл Галанаў і Ўладзіслаў Сакалоўскі ўключылі песьню „Перемен“ Віктара Цоя на гарадзкім сьвяце каля кінатэатру „Кіеў“ у Менску, за што былі арыштаваныя.
Уладзіслаў Сакалоўскі і Кірыл Галанаў, 6 жніўня 2020 году
У гэты дзень нарадзіліся
1626 — Аляксандар Палубінскі, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ.
1715 — Мацей Догель, гісторык-археограф і правазнавец ВКЛ.
1840 — Альгерд Абуховіч, беларускі паэт і перакладчык.
1840 — Юльян Крачкоўскi, этнограф, фальклярыст і краязнаўца. Старшыня Віленскай археаграфічнай камісіі і музэя. У сеціве можна прачытаць яго кнігі „Быт заходня-рускага селяніна“ і „Старая Вільня да канца ХVІІ ст.“
1884 — Яўген Хлябцэвіч, беларускі нацыянальны дзеяч, бібліятэказнавец, бібліёграф, літаратуразнавец.
1903 — Барыс Платонаў, актор, педагог, народны артыст Беларусі, народны артыст СССР.
1926 — Леанід Дробаў, гісторык мастацтва, мастацтвазнаўца, прафэсар.
1928 — Эндзі Ўоргал, выбітны прадстаўнік поп-арту і сучаснай культуры.
Эндзі Ўоргал
1938 — Iгар Лучанок, кампазытар, народны артыст Беларусі.
Ігар Лучанок з вучнямі музычнай школы, 1983 год
1957 — Мікалай Пінігін, беларускі рэжысэр.
Мікалай Пінігін
1965 — Алесь Пушкін, беларускі мастак, палітвязень. 30 сакавіка 2021 году яго затрымалі ў Жылічах, дзе ён рэстаўраваў палац і праз год асудзілі на 5 гадоў зьняволеньня за партрэт антысавецкага падпольніка Аўгена Жыхара. 11 ліпеня 2023 году Алесь Пушкін памёр у горадзенскім шпіталі, куды яго прывезьлі непрытомнага пад канвоем з турмы.
Алесь Пушкін, чэрвень 2020 году
У памяці
1660 — Дыега Вэляскес, гішпанскі мастак, адзін з найвялікшых прадстаўнікоў гішпанскага Залатога веку.
1877 — Іван Насовіч, беларускі мовазнавец, лексыкограф, фальклярыст, этнограф.
1994 — памёр беларускі пісьменьнік, сцэнарыст Алесь Асіпенка.