Пра гэта паведаміла Міністэрства эканомікі. Уладзімер Шымаў памёр на 78-м годзе жыцьця.
Ён нарадзіўся ва Ўкраіне, вучыўся ў Маскве, працаваў у навуковых і адукацыйных установах Гомлі і Менску, напісаў больш за 200 навуковых працаў, у тым ліку 7 манаграфій. Быў заснавальнікам і галоўным рэдактарам «Белорусского экономического журнала».
З 1996 да 2002 году ўзначальваў Міністэрства эканомікі.
З 2002 да 2019 — быў рэктарам Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту. У 2005-м годзе адлічыў з 4-га курсу Тацяну Хому за паездку ў Францыю без дазволу. Там яе абралі сябрам праўленьня Зьвязу нацыянальных студэнцкіх аб’яднаньняў Эўропы (ESIB).
Шымава пры жыцьці ўзнагародзілі сярод іншага ордэнамі Пашаны і Айчыны III ступені, Аляксандар Лукашэнка аб’явіў яму дзьве падзякі.