Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэктар Шымаў ня выключыў Маўлюду Атакулаву


Атакулаву пакідаюць вучыцца ў БДЭУ, але рэктарат вядзе гутаркі да студэнтамі, якія падпісваліся за яе.

Актывістка «Маладога Фронту» Маўлюда Атакулава паведаміла Свабодзе, што сёньня ў рэктарат Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту выклікаюць студэнтаў, якія ставілі подпісы за тое, каб дзяўчыну не выключалі з унівэрсітэту. Учора рэктар БДЭУ Уладзімер Шымаў абвясьціў Атакулавай, што яна застаеца вучыцца ва ўнівэрсытэце.

Маўлюда сказала, што рэктар унівэрсытэту Ўладзімер Шымаў падчас учорашняй размовы з дзяўчынай паказваў ёй раздрукоўкі з інтэрнэт-сайтаў, у тым ліку з Радыё Свабода. Рэктар параіў дзяўчыне больш не зьвяртацца да журналістаў у экстрэмальных сытуацыях, хаця Маўлюда лічыць, што менавіта публікацыі ў СМІ паўплывалі на рашэньне Шымава пакінуць яе вучыцца ў БДЭУ. Маўлюда таксама паведаміла, што Шымаў заявіў, што гэта будзе яе апошняе папярэджаньне.

Саму Маўлюду перш за ўсё парадавала студэнцкая салідарнасьць — за кароткі тэрмін супарць яе далічэньня былі сабраныя каля 150 подпісаў.

Нагадаем: 8 красавіка Маўлюда Атакулава ўдзельнічала ў пікеце разам са сваімі паплечнікамі каля будынку полацкага суду падчас разгляду крымінальнай справы супраць Касі Салаўёвай. Пры разгоне пікету міліцыянты затрымалі Аляксея Янушэўскага. Увечары супрацоўнікі міліцыі спынілі машыну, у якой была Людвіся. У міліцыі на яе склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце і да суду трымалі ў наваполацкім ізалятары. 9 красавіка дзяўчыну пакаралі штрафам.

Раней, у студзені, Маўлюда Атакулава адседзела 15 сутак у турме на вуліцы Акрэсьціна за спробу ладзіць пікет на знак салідарнасьці з Артурам Фінькевічам. У заплечніку дзяўчыны знайшлі ўлёткі з партрэтам Артура, пад якім было напісана: “Свабоду Артуру Фінькевічу”. Людвісю абвінавацілі ў дробным хуліганстве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG