Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Янкі Брыля

Янка Брыль.

Падзеі 4 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

4 жніўня 1917 году нарадзіўся Янка Брыль, пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.

Таксама ў гэты дзень

1392 ― падпiсаньне Востраўскага пагадненьня паміж Ягайлам і Вітаўтам, паводле якога Вітаўту перадавалася ўлада ў Вялікім Княстве Літоўскім.

1687Іван Мазепа быў абраны гетманам Украіны.

Партрэт Івана Мазепы мастака Васіля Лапаты

1579 ― пачатак аблогі Полацку войскам Рэчы Паспалітай на чале зь Сьцяпанам Батурам.

Стэфан Баторы (Сьцяпан Батура)

1651 — войска Вялікага Княства Літоўскага на чале зь Янушам Радзівілам узяло Кіеў.

1924 — дывэрсійная група пад камандаваньнем Станіслава Ваўпшасава напала на Стоўпцы, каб вызваліць з турмы чальцоў камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. У камандзе савецкіх дывэрсантаў было амаль 60 чалавек. Пра напад пісалі многія эўрапейскія газэты. Здарэньне потым назавуць першым тэрактам у гісторыі міжваеннай Польшчы.

2011 — арыштаваны Алесь Бяляцкі. Яго абвінавацілі «ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў» і 24 лістапада асудзілі на 4,5 году пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Пасьля гэтага 4 жніўня сталі адзначаць як міжнародны Дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Справа Бяляцкага

2021 — арыштаваны Ўладзімер Мацкевіч, грамадзка-палітычны дзяяч, філёзаф, палітоляг. Яго асудзяць на пяць гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Разам з Мацкевічам арыштавалі Тацяну Вадаласкую, Улада Вялічку і Юрася Меляшкевіча. Двух апошніх неўзабаве выпусьцілі. 11 верасьня 2025 году Мацкевіча датэрмінова вызвалілі пасьля перамоваў амэрыканскай дэлегацыі зь беларускімі ўладамі і прымусова вывезьлі ў Літву разам зь іншымі памілаванымі палітвязьнямі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Калі гандаль людзьмі ўжо ідзе — трэба таргавацца», — філёзаф, былы палітвязень Уладзімер Мацкевіч

У гэты дзень нарадзіліся

1594Аляксандар Людвік Радзівіл, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ.

1760Аўгуст Дамінік Пшазьдзецкі, граф, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, староста менскі.

1786Дамінік Геранім Радзівіл, князь, 11-ы ардынат на Нясьвіжы, палкоўнік арміі Напалеона ў часе яго выправы на Маскву.

1838 Юзаф Беркман, мастак і мэмуарыст, удзельнік паўстаньня 1863 году, катаржанін у Сібіры.

1901Люі Армстранг, амэрыканскі музыка.

1904Вітальд Гамбровіч, польскі празаік, драматург, эсэіст.

1947Мікола Селяшчук, мастак, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1980–1990-х.

Мікола Селяшчук

1961Барак Абама, 44-ы прэзыдэнт ЗША.

У памяці

1579 — Ян Хадкевіч, дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік вялікі літоўскі, генэральны староста жамойцкі, адначасна маршалак вялікі літоўскі і кашталян віленскі.

1807 — Казімер Канстантын Плятэр, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян троцкі, апошні падканцлер вялікі літоўскі.

1875 Ганс Крыстыян Андэрсэн, дацкі пісьменьнік.

1946 Рут Уолер, амэрыканская місіянэрка зь беларускай місіі ААН у справе дапамогі і аднаўленьня (ЮННРА). У Менску выратавала трох хлопчыкаў, якія танулі ў возеры, пасьля чаго захварэла і памерла.

1994Ізраіль Басаў, мастак.

2009Уладзімер Шатон, мовазнаўца, перакладнік, пэдагог.