Расейскія дроны двойчы за дзень атакавалі склад найбуйнейшай ўкраінскай інтэрнэт-крамы

Rozetka пасьля атакі расейскіх дронаў.

Расейскія дроны двойчы за дзень атакавалі найбуйнейшы склад украінскай інтэрнэт-крамы Rozetka. Пра гэта 2 жніўня паведамілі ў кампаніі.

«Гэта дакладна не выпадковасьць, а мэтанакіраваны ўдар. Тым ня менш Rozetka працуе паводле звычайнага графіку», – гаворыцца ў паведамленьні кампаніі ў Telegram.

Сузаснавальніца Rozetka Ірына Чачоткіна ўдакладніла, што ў склад трапілі два дроны тыпу «Шахед». Паводле яе, абышлося без ахвяраў.

Падчас папярэдняй атакі на склад пад Кіевам загінуў адзін супрацоўнік кампаніі, яшчэ сем чалавек атрымалі раненьні. Адзін з пацярпелых знаходзіцца ў цяжкім стане.

Rozetka – найбуйнейшая інтэрнэт-крама ва Ўкраіне паводле колькасьці карыстальнікаў. На плятформе прадстаўленыя тавары ад тысяч прадаўцоў.

Цягам апошніх тыдняў украінскія дроны наносілі ўдары па складах інтэрнэт-крамы Wildberries у Расеі і акупаваным Крыме, прычыніўшы кампаніі і яе партнэрам значныя страты.

Расейскія войскі таксама рэгулярна атакуюць склады і аддзяленьні ўкраінскай кампаніі «Новая пошта», найперш у прыфрантавых раёнах Украіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Трамп заявіў, што адмяніў удар па Іране