На дадзены момант чатыры рэактары АЭС працуюць толькі на чвэрці сваёй сумарнай магутнасьці. Раней улады дапускалі, што іх праца можа быць спыненая на наступным тыдні, бо чакаецца далейшае зьніжэньне ўзроўню вады ў Дунаі – ваду выкарыстоўваюць для ахалоджваньня станцыі.
«Узровень вады ў Дунаі яшчэ больш зьнізіўся. Таму інжынэры на АЭС «Пакш» на працягу ночы ўвялі чарговы раунд скарачэньня аб’ёмаў вытворчасьці. Поўная спынка можа адбыцца раней, ужо гэтыя выходныя», – перадае словы Мадзьяра агенцтва Reuters. Ён дадаў, што прыпыненьне працы АЭС можа працягвацца некалькі тыдняў.
Як піша Reuters, АЭС «Пакш» вырабляе амаль палову электраэнэргіі Вугоршчыны. Віцэ-прэзэдэнт партыі «Тыса» Марк Раднаі папярэдзіў, што энэргетычны крызіс можа абысьціся Вугоршчыне ў 315–630 мільёнаў даляраў.