Адзначаюць, што сама меней тры чалавекі загінулі і пацярпелі ад 7 да 30 чалавек.
Паводле каналу Baza, выбух адбыўся ў рэстаране Balzi Rossi. Ён знаходзіцца на першым паверху шматпавярховага будынку. Пачаўся пажар. На месцы здарэньня шмат пажарных машын і машын хуткай дапамогі.
Адзначаецца, што ў рэстаране праходзіла прыватная вечарынка. Відавочцы паведамілі 112, што там праходзіла «вясельле на 50 чалавек». ASTRA, аднак, з спасылкай на сьведкаў напісала, што ў рэстаране сьвяткавалі «дзень нараджэньня генэрала».
Telegram-каналы адзначылі, што Balzi Rossi — дарагі рэстаран, які наведваюць прадстаўнікі так званай эліты.
Спачатку СМІ паведамлялі аб адным загінулым, але пазьней напісалі, што загінулі тры чалавекі і ад 7 да 20 чалавек атрымалі раненьні.
Як паведаміла Расейская служба Радыё Свабода з спасылкай на Міністэрства ўнутраных спраў Расеі, «тры чалавекі загінулі, 15 пацярпелі пры выбуху каля летняй кавярні ў раёне дому № 1 на Кудрынскай плошчы».
Улады пакуль не называюць прычыну выбуху, асобаў загінулых і іншыя дэталі здарэньня. Telegram-каналы агучылі вэрсіі, паводле якіх мог выбухнуць газ, а таксама падрыў выбуховай прылады так званым «сьмертнікам».