Супрацоўніка агенцтва нерухомасьці асудзілі ў палітычнай справе
Паводле зьвестак «Нашай Нівы», супрацоўніка агенцтва нерухомасьці Мікіту Ломскага асудзілі ў Менскім гарадзкім судзе паводле частак 1 і 2 артыкулу 361‑4 Крымінальнага кодэксу — «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці», падобна, прысудзілі «хатнюю хімію». Да суду Мікіту затрымлівалі і зьмяшчалі ў СІЗА.
Да затрыманьня ён працаваў памочнікам маркетоляга ў агенцтве «Авангард Нерухомасць» у Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Хроніка перасьледу 27 ліпеня: асуджаных у справе Green Network палітвязьняў пакаралі шасьцю гадамі калёнііЧаму гэта важна
У Беларусі жорсткія рэпрэсіі пачаліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, калі па ўсёй краіне прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі іх вынікаў. Пад палітычна матываваны перасьлед трапілі ўдзельнікі пратэстаў, цэлыя прафэсійныя групы і грамадзкія арганізацыі.
Згодна з дасьледаваньнем ініцыятывы BelPol, агульная колькасьць рэпрэсаваных у Беларусі з траўня 2020 году, калі пачалася прэзыдэнцкая выбарчая кампанія, па красавік 2026 году складае ня менш за 500 тысяч.
Паводле зьвестак праваабаронцаў, за кратамі ў Беларусі знаходзяцца больш за 850 палітычных зьняволеных. Кожны месяц такі статус атрымліваюць па 30–50 новых вязьняў.