Гішпанія другі раз стала футбольным чэмпіёнам сьвету

Гульцы зборнай Гішпаніі Фэран Торэс (зьлева) і Лямін Ямаль сьвяткуюць гол, які прынёс ім перамогу

У фінале зборная Гішпаніі перамагла трохразовых чэмпіёнаў сьвету — зборную Аргентыны — зь лікам 1–0 пасьля дадатковага часу. Гол забіў Фэран Торэс на 106-й хвіліне гульні.

Асноўны час скончыўся зь лікам 0–0. На апошніх яго хвілінах гулец зборнай Аргентыны Энса Фэрнандэс атрымаў другую жоўтую картку і быў выдалены з поля. Больш за паўгадзіны аргентынцы гулялі ўдзесяцёх. За гульню яны ні разу не нанесьлі ўдару ў браму і пераважна абараняліся, пераняўшы ініцыятыву толькі ў апошнія хвіліны дадатковага часу.

Фінальны матч прайшоў на стадыёне MetLife у амэрыканскім штаце Нью-Джэрзі, непадалёк ад Нью-Ёрку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Спорт — гэта вайна бязь сьмерцяў»: Цыганкоў пра Мэсі, палітыку і прагноз на фінал ЧС па футболе

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Беларускі» ўзбэк за 50 мільёнаў і непрадказальны фінал. Што цікавага будзе сёлета на чэмпіянаце сьвету ў футболе