Як паведаміла выданьне «Позірк» на падставе аналізу зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, апублікаваных 10 ліпеня, нэгатыўны ўнёсак у гэты паказьнік унесьлі Менск — рост у 1,9 раза (з −5 млрд 12 млн 102,5 тыс. па выніках 2022-га да −9 млрд 698 млн 911,8 тыс. па выніках 2025-га), а таксама Гомельская вобласьць — рост у 2,1 раза (з −77 млн 138,6 тыс. да −159 млн 621,4 тыс. адпаведна).
У іншых рэгіёнах сальда склалася станоўчае, аднак толькі ў Берасьцейскай вобласьці адбылося яго павелічэньне — у 1,2 раза (з 1 млрд 840 млн 405,9 тыс. до 2 млрд 159 млн 416,6 тыс.).
Раней паведамлялі, што зьнешнегандлёвае абарачэньне тавараў Беларусі ў студзені — траўні 2026 году склаў 41 млрд 205,3 млн даляраў — на 20,7% больш, чым за аналягічны пэрыяд 2025-га (34 млрд 127 млн).
Сальда за пяць месяцаў гэтага году было адмоўным — 2 млрд 206,9 млн даляраў (летась за той жа пэрыяд таксама адмоўнае — 2 млрд 422,6 млн; зьніжэньне на 8,9%).
Чаму гэта важна
Адмоўнае сальда (перавышэньне імпарту над экспартам) азначае, што краіна набывае больш за мяжой, чым зарабляе на продажы сваёй прадукцыі. Гэта прыводзіць да адтоку валюты, росту вонкавых даўгоў і аслабленьня нацыянальнай валюты.
Пазытыўнае сальда (перавышэньнем экспарту над імпартам) крытычна важнае для ўмацаваньня фінансавай стабільнасьці і назапашваньня рэзэрваў, якія дазваляюць інвэставаць у інфраструктуру або выплачваць зьнешнія даўгі.