Жыцьцё Пётры Садоўскага ў фота

У Зоські Верас у „лясной хатцы“. Стаяць зьлева направа: Лявон Луцкевіч, Пётра Садоўскі, Сяргей Шупа і Сяргей Мурашка. Сядзяць Тацяна Сапач і Зоська Верас. Вільня, 1983 год

„Гуканьне Вясны“ ў Менску сьвяткуе „Майстроўня“, 1983 год. Сьпяваюць Яўген Валасевіч і Пётра Садоўскі

Вандроўка ў Люцінку, Ракаў, Івянец. Стаяць Вінцук Вячорка, Алесь Суша, Мікола Сасноўскі, Сяргей Мурашка, Аліна Садоўская, Сяргей Шупа. Сядзіць Пётра Садоўскі. 1983 год

Купальле ў Вязынцы. Уладзімер Конан, Пётра Садоўскі, Вераніка Надтачэева, Алена Садоўская, Лявон Луцкевіч, Алег Бембель. 1980-я гады

Дэпутат Пётра Садоўскі выступае на сэсіі Вярхоўнага Савету, якая абвясьціла незалежнасьць Беларусі. Менск, жнівень 1991 году

Пётра Садоўскі і прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы. Вашынгтон, 1991 год

Пётра Садоўскі і старшыня Саюзу прадпрымальнікаў Макс Куняўскі. Менск, 1991 год

Адкрыцьцё першай амбасады Беларусі ў Нямеччыне. Амбасадар Беларусі Пётра Садоўскі, міністар замежных спраў Пётра Краўчанка і дзяржаўны сакратар МЗС Нямеччыны Дытэр Каструп. Бон, 4 сакавіка 1994 году

Пётра Садоўскі (сядзіць у верхнім шэрагу) падчас галадоўкі дэпутатаў Вярхоўнага Савету супраць ініцыятывы Лукашэнкі правесьці рэфэрэндум аб зьмене сымболікі, ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, аб праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт і эканамічнай інтэграцыі з Расеяй. 12 красавіка 1995 году

Пётра Садоўскі на прэзэнтацыі сваёй кнігі ўспамінаў «Мой шыбалет», якая выйшла ў «Бібліятэцы Свабоды». Менск, 2008

«Мой шыбалет» Пётры Садоўскага

Пётра Садоўскі і Вінцук Вячорка. 2009 год

Пётра Садоўскі выступае на 10-гадовым юбілеі «Бібліятэкі Свабоды». Менск, 2010 год

Пётра Садоўскі ў сядзібе БНФ. Менск, 2013 год

Пётра Садоўскі выступае ў менскай кнігарні «Ў». 2014 год

Пётра Садоўскі. 2015 год

«Дэпутаты незалежнасьці» Лявон Дзейка і Пётра Садоўскі. Менск, 2015 год

Пётра Садоўскі падчас інтэрвію журналістцы Радыё Свабода Ганьне Соўсь. 2016 год

Пётра Садоўскі выступае на акцыі супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. 7 сьнежня 2019 году

Пётра Садоўскі ў судзе. Менск, 9 студзеня 2020 году. Садоўскага аштрафавалі на 810 рублёў за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй. Ён не прызнаў сваю віну, спасылаўся на Канстытуцыю і Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах

Пётра Садоўскі. 2021 год