Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Незалежная Беларусь захаваецца». Пётра Садоўскі на Свабодзе

Пётра Садоўскі ў студыі Радыё Свабода. 2016 год
Пётра Садоўскі ў студыі Радыё Свабода. 2016 год

«Дэпутат незалежнасьці», першы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне, выбітны мовазнаўца Пётра Садоўскі (1939–2026) быў аўтарам, героем інтэрвію і шматлікіх іншых публікацыяў на Свабодзе.

Кніга ў Біблятэцы Свабоды

У 2008 годзе ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшла кніга Пётры Садоўскага «Мой шыбалет». Гэтым старазапаветным словам першы амбасадар незалежнай Беларусі назваў нацыянальную і этнічную адрознасьць беларусаў ад іншых народаў і расказаў пра свой шлях да самаўсьведамленьня.

«Гэта сапраўды ўнікальнае выданьне, якое асабліва дарагое мне, таму што напісанае пра маю родную Полаччыну, пра Прыдзьвіньне, пра той абшар, дзе жывуць людзі, надзеленыя полацкім мэнталітэтам, пра які Рыгор Барадулін калісьці напісаў: „Ёсьць Беларусь, а гэта значыць — ёсьць полацкі мэнталітэт!“» — сказаў на прэзэнтацыі пра гэтую кнігу Ўладзімер Арлоў.

Жыцьцё Пётры Садоўскага ў фота

У Зоські Верас у „лясной хатцы“. Стаяць зьлева направа: Лявон Луцкевіч, Пётра Садоўскі, Сяргей Шупа і Сяргей Мурашка. Сядзяць Тацяна Сапач і Зоська Верас. Вільня, 1983 год
1/21 У Зоські Верас у „лясной хатцы“. Стаяць зьлева направа: Лявон Луцкевіч, Пётра Садоўскі, Сяргей Шупа і Сяргей Мурашка. Сядзяць Тацяна Сапач і Зоська Верас. Вільня, 1983 год
5 ліпеня 2026 памёр Пётра Садоўскі — выбітны беларускі палітык, дыплямат, грамадзкі дзяяч і мовазнаўца. Сабралі ягоныя фота розных гадоў.
„Гуканьне Вясны“ ў Менску сьвяткуе „Майстроўня“, 1983 год. Сьпяваюць Яўген Валасевіч і Пётра Садоўскі
2/21 „Гуканьне Вясны“ ў Менску сьвяткуе „Майстроўня“, 1983 год. Сьпяваюць Яўген Валасевіч і Пётра Садоўскі
5 ліпеня 2026 памёр Пётра Садоўскі — выбітны беларускі палітык, дыплямат, грамадзкі дзяяч і мовазнаўца. Сабралі ягоныя фота розных гадоў.
Вандроўка ў Люцінку, Ракаў, Івянец. Стаяць Вінцук Вячорка, Алесь Суша, Мікола Сасноўскі, Сяргей Мурашка, Аліна Садоўская, Сяргей Шупа. Сядзіць Пётра Садоўскі. 1983 год
3/21 Вандроўка ў Люцінку, Ракаў, Івянец. Стаяць Вінцук Вячорка, Алесь Суша, Мікола Сасноўскі, Сяргей Мурашка, Аліна Садоўская, Сяргей Шупа. Сядзіць Пётра Садоўскі. 1983 год
5 ліпеня 2026 памёр Пётра Садоўскі — выбітны беларускі палітык, дыплямат, грамадзкі дзяяч і мовазнаўца. Сабралі ягоныя фота розных гадоў.
Купальле ў Вязынцы. Уладзімер Конан, Пётра Садоўскі, Вераніка Надтачэева, Алена Садоўская, Лявон Луцкевіч, Алег Бембель. 1980-я гады
4/21 Купальле ў Вязынцы. Уладзімер Конан, Пётра Садоўскі, Вераніка Надтачэева, Алена Садоўская, Лявон Луцкевіч, Алег Бембель. 1980-я гады
5 ліпеня 2026 памёр Пётра Садоўскі — выбітны беларускі палітык, дыплямат, грамадзкі дзяяч і мовазнаўца. Сабралі ягоныя фота розных гадоў.
Дэпутат Пётра Садоўскі выступае на сэсіі Вярхоўнага Савету, якая абвясьціла незалежнасьць Беларусі. Менск, жнівень 1991 году
5/21 Дэпутат Пётра Садоўскі выступае на сэсіі Вярхоўнага Савету, якая абвясьціла незалежнасьць Беларусі. Менск, жнівень 1991 году
5 ліпеня 2026 памёр Пётра Садоўскі — выбітны беларускі палітык, дыплямат, грамадзкі дзяяч і мовазнаўца. Сабралі ягоныя фота розных гадоў.
Пётра Садоўскі і прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы. Вашынгтон, 1991 год
6/21 Пётра Садоўскі і прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы. Вашынгтон, 1991 год
5 ліпеня 2026 памёр Пётра Садоўскі — выбітны беларускі палітык, дыплямат, грамадзкі дзяяч і мовазнаўца. Сабралі ягоныя фота розных гадоў.
Пётра Садоўскі і старшыня Саюзу прадпрымальнікаў Макс Куняўскі. Менск, 1991 год
7/21 Пётра Садоўскі і старшыня Саюзу прадпрымальнікаў Макс Куняўскі. Менск, 1991 год
5 ліпеня 2026 памёр Пётра Садоўскі — выбітны беларускі палітык, дыплямат, грамадзкі дзяяч і мовазнаўца. Сабралі ягоныя фота розных гадоў.
Адкрыцьцё першай амбасады Беларусі ў Нямеччыне. Амбасадар Беларусі Пётра Садоўскі, міністар замежных спраў Пётра Краўчанка і дзяржаўны сакратар МЗС Нямеччыны Дытэр Каструп. Бон, 4 сакавіка 1994 году
8/21 Адкрыцьцё першай амбасады Беларусі ў Нямеччыне. Амбасадар Беларусі Пётра Садоўскі, міністар замежных спраў Пётра Краўчанка і дзяржаўны сакратар МЗС Нямеччыны Дытэр Каструп. Бон, 4 сакавіка 1994 году
5 ліпеня 2026 памёр Пётра Садоўскі — выбітны беларускі палітык, дыплямат, грамадзкі дзяяч і мовазнаўца. Сабралі ягоныя фота розных гадоў.
Пётра Садоўскі (сядзіць у верхнім шэрагу) падчас <a href="https://www.svaboda.org/a/33378603.html" target="_self" class="wsw__a">галадоўкі дэпутатаў Вярхоўнага Савету</a> супраць ініцыятывы Лукашэнкі правесьці рэфэрэндум аб зьмене сымболікі, ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, аб праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт і эканамічнай інтэграцыі з Расеяй. 12 красавіка 1995 году
9/21 Пётра Садоўскі (сядзіць у верхнім шэрагу) падчас галадоўкі дэпутатаў Вярхоўнага Савету супраць ініцыятывы Лукашэнкі правесьці рэфэрэндум аб зьмене сымболікі, ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, аб праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт і эканамічнай інтэграцыі з Расеяй. 12 красавіка 1995 году
5 ліпеня 2026 памёр Пётра Садоўскі — выбітны беларускі палітык, дыплямат, грамадзкі дзяяч і мовазнаўца. Сабралі ягоныя фота розных гадоў.
Пётра Садоўскі на прэзэнтацыі сваёй кнігі ўспамінаў <a href="http://docs.rferl.org/be-BY/2010/03/22/moj_shybaliet.pdf" target="_blank" class="wsw__a">«Мой шыбалет»</a>, якая <a href="https://www.svaboda.org/a/27740305.html" target="_blank" class="wsw__a">выйшла </a>ў «Бібліятэцы Свабоды». Менск, 2008
10/21 Пётра Садоўскі на прэзэнтацыі сваёй кнігі ўспамінаў «Мой шыбалет», якая выйшла ў «Бібліятэцы Свабоды». Менск, 2008
5 ліпеня 2026 памёр Пётра Садоўскі — выбітны беларускі палітык, дыплямат, грамадзкі дзяяч і мовазнаўца. Сабралі ягоныя фота розных гадоў.
 <a href="http://docs.rferl.org/be-BY/2010/03/22/moj_shybaliet.pdf" target="_blank" class="wsw__a">«Мой шыбалет»</a> Пётры Садоўскага
11/21 «Мой шыбалет» Пётры Садоўскага
5 ліпеня 2026 памёр Пётра Садоўскі — выбітны беларускі палітык, дыплямат, грамадзкі дзяяч і мовазнаўца. Сабралі ягоныя фота розных гадоў.
Пётра Садоўскі і Вінцук Вячорка. 2009 год
12/21 Пётра Садоўскі і Вінцук Вячорка. 2009 год
5 ліпеня 2026 памёр Пётра Садоўскі — выбітны беларускі палітык, дыплямат, грамадзкі дзяяч і мовазнаўца. Сабралі ягоныя фота розных гадоў.
Пётра Садоўскі выступае на 10-гадовым юбілеі «Бібліятэкі Свабоды». Менск, 2010 год </br><br>
13/21 Пётра Садоўскі выступае на 10-гадовым юбілеі «Бібліятэкі Свабоды». Менск, 2010 год

5 ліпеня 2026 памёр Пётра Садоўскі — выбітны беларускі палітык, дыплямат, грамадзкі дзяяч і мовазнаўца. Сабралі ягоныя фота розных гадоў.
Пётра Садоўскі ў сядзібе БНФ, Менск, 2013
14/21 Пётра Садоўскі ў сядзібе БНФ, Менск, 2013
5 ліпеня 2026 памёр Пётра Садоўскі — выбітны беларускі палітык, дыплямат, грамадзкі дзяяч і мовазнаўца. Сабралі ягоныя фота розных гадоў.
Пётра Садоўскі, 2014
15/21 Пётра Садоўскі, 2014
5 ліпеня 2026 памёр Пётра Садоўскі — выбітны беларускі палітык, дыплямат, грамадзкі дзяяч і мовазнаўца. Сабралі ягоныя фота розных гадоў.
Пётра Садоўскі, 2015
16/21 Пётра Садоўскі, 2015
5 ліпеня 2026 памёр Пётра Садоўскі — выбітны беларускі палітык, дыплямат, грамадзкі дзяяч і мовазнаўца. Сабралі ягоныя фота розных гадоў.
«Дэпутаты незалежнасьці» Лявон Дзейка і Пётра Садоўскі. Менск, 2015 год
17/21 «Дэпутаты незалежнасьці» Лявон Дзейка і Пётра Садоўскі. Менск, 2015 год
5 ліпеня 2026 памёр Пётра Садоўскі — выбітны беларускі палітык, дыплямат, грамадзкі дзяяч і мовазнаўца. Сабралі ягоныя фота розных гадоў.
Пётра Садоўскі падчас інтэрвію журналістцы Радыё Свабода Ганьне Соўсь. 2016
18/21 Пётра Садоўскі падчас інтэрвію журналістцы Радыё Свабода Ганьне Соўсь. 2016
5 ліпеня 2026 памёр Пётра Садоўскі — выбітны беларускі палітык, дыплямат, грамадзкі дзяяч і мовазнаўца. Сабралі ягоныя фота розных гадоў.
Пётра Садоўскі выступае на акцыі супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі 7 сьнежня 2019 году
19/21 Пётра Садоўскі выступае на акцыі супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі 7 сьнежня 2019 году
5 ліпеня 2026 памёр Пётра Садоўскі — выбітны беларускі палітык, дыплямат, грамадзкі дзяяч і мовазнаўца. Сабралі ягоныя фота розных гадоў.
Пётра Садоўскі ў судзе. Менск, 2020 год
20/21 Пётра Садоўскі ў судзе. Менск, 2020 год
5 ліпеня 2026 памёр Пётра Садоўскі — выбітны беларускі палітык, дыплямат, грамадзкі дзяяч і мовазнаўца. Сабралі ягоныя фота розных гадоў.
Пётра Садоўскі. 2021 год
21/21 Пётра Садоўскі. 2021 год
5 ліпеня 2026 памёр Пётра Садоўскі — выбітны беларускі палітык, дыплямат, грамадзкі дзяяч і мовазнаўца. Сабралі ягоныя фота розных гадоў.
Previous slide
Next slide

Мовазнаўца Вінцук Вячорка тады назваў кнігу сьведчаньнем сучаснага мысьленьня аўтара:

«Пётра Садоўскі ёсьць для мяне ўвасабленьнем такога сынкрэтычнага і абсалютна адэкватнага сучаснасьці чалавека. Так як і яго кніга — сынкрэтычная, так як жыцьцё, напісанае ў гэтай кнізе, — сынкрэтычнае, так як здольнасьці аўтара — сынкрэтычныя».

Вокладка кнігі Пётры Садоўскага «Мой шыбалет»
Вокладка кнігі Пётры Садоўскага «Мой шыбалет»

Інтэрвію: Незалежная Беларусь захаваецца

Да 25-годзьдзя незалежнасьці Беларусі Пётра Садоўскі даў Свабодзе вялікае відэаінтэрвію, дзе, сярод іншага, патлумачыў, чаму беларусам незалежнасьць «на галаву» не звалілася:

«Не магла „зваліцца на галаву“ незалежнасьць, калі паглядзець, што было зроблена апазыцыяй і ня толькі. Я маю на ўвазе, што калі пачаўся БНФ і выбары, то для людзей такія паняцьці, як Полацкае княства, Вялікае Княства Літоўскае, бітва пад Воршай, Літоўскі Статут, БНР — усё гэта было яшчэ terra incognita. Але гэта ўсё даводзілася. Уявіце: калі б незалежнасьць „звалілася на галаву“, што было б, акрамя фабрык-заводаў? А дзе інтэлектуальна-гістарычны багаж? Гэта ж усё было зроблена тымі людзьмі, якія працавалі насуперак дзяржаве...

Сапраўды, для адных незалежнасьць „звалілася на галаву“, для іншых — не. Міхась Чарняўскі, навуковы супрацоўнік Акадэміі навук БССР, у гэты час рабіў гістарычныя раскопкі, у прамым і пераносным сэнсе вяртаў беларусам іх каштоўнаснае мінулае, сярэднявечную гісторыю, ствараў падмурак нацыянальнага самаўсьведамленьня, вывучаў антысавецкі супраціў на Беларусі, за што быў выгнаны з працы, атрымаў „воўчы білет“, перабіваўся выпадковымі заробкамі... Рана пайшоў з жыцьця. Падобны лёс напаткаў шмат каго з той генэрацыі беларускай інтэлігенцыі.

Незалежнасьць не звалілася на галаву актывістам моладзевых суполак, „майстроўцам“, „талакоўцам“, „тутэйшым“, хто цярпеў перасьлед ад КДБ, партыйных камітэтаў, савецкага начальства. Гэтыя людзі склалі потым ядро групаў падтрымкі БНФ. Яны — таксама героі таго імклівага часу. Без інтэлектуальных здабыткаў беларускіх адраджэнцаў не было б зараз на што абаперціся. Я ўжо не кажу пра нацыянальныя ахвяры сталінскага рэжыму.

...Ведаеце, беларуская незалежнасьць з той тыпалёгіі, калі мае месца вылузваньне народу, этнасу з імпэрыі. І без харызматычных асобаў... Менавіта Пазьняк быў гэтай асобай. Гэта чалавек, які нешта рабіў! Калі нехта мог як кунктатар думаць так, гэтак, заклікаць да згоды, то Пазьняк дзейнічаў. Пазьняк, будучы дасьведчаным у гісторыі, у культуры, улюбёным ува ўсё гэта, гэта яму балела, ужо дзейнічаў і рабіў. Называючы Зянона Пазняка галоўным героем таго часу, трэба ўдакладніць, што тады быў час нараджэньня герояў. Іх было незвычайна шмат: рабочыя, актывісты, кіраўнікі гарадзкіх страйкамаў, сябры незалежных прафсаюзаў, «ітээраўцы», выкладчыкі ВНУ, супрацоўнікі АН БССР, мастакі, пісьменьнікі...

А перад гэтым найперш „майстроўцы“, „талакоўцы“, іншая моладзь з Канфэдэрацыі беларускіх суполак... Калі ўзгадваю рабочых, што цесна кантактавалі з БНФ (некаторыя былі сябрамі Сойму, кіраўнікамі раённых радаў), бачу твары Ўладзімера Цытрона, Генадзя Быкава, Георгія Мухіна, Віктара Івашкевіча, Сяргея Антончыка. Уладзімера Цытрона ды Віктара Івашкевіча ўжо няма сярод нас. Яны змагаліся не за кілбасу. Некаторыя зь іх належалі да так званай рабочай арыстакратыі СССР, зараблялі па два прафэсарскія аклады. А прафэсары Савіцкі, Хадыка, акадэмік Нікітчанка, народныя пісьменьнікі Васіль Быкаў ды Рыгор Барадулін таксама не паміралі з голаду, але ішлі пад бел-чырвона-белымі сьцягамі. Рабочыя, інжынэры, акадэмікі пісалі эканамічныя праграмы разам зь літаратарамі і гісторыкамі, тлумачылі, што без прыватнай уласнасьці ня можа быць сярэдняй клясы, а без сярэдняй клясы ня можа быць дэмакратыі...

— Хто выйграў ад набыцьця Беларусьсю незалежнасьці?

— Можа прагучыць абсурдна — выйгралі ўсе. Няма тых, хто ня выйграў. Наша кіроўная ўлада бяжыць, баіцца гэтых сымбаляў, але ж у падручніках стаіць і тое ВКЛ, і той Скарына, і ў якім-ніякім выглядзе БНР, і Першая ўстаўная грамата, і ўсё гэта паціху ўпаўзло... Лукашэнка што, ня выйграў зь незалежнасьці? Выйграў! Кім жа б ён камандаваў, калі б не было незалежнасьці? Каго ні бяры, усе выйгралі. Ну гэта калі глядзець сумарна і інтэгравана. Вядома, калі ўзяць якую бабку бедную, якая зараз сядзіць у пакінутай вёсцы і кажа, што там пры саветах было тое і тое, — то шмат хто ўзгадвае сваю маладосьць, а ў маладосьці ўсё было добра. Шмат хто ўзгадвае, калі ён быў здаровы.

— Незалежная Беларусь захаваецца?

— Захаваецца. Праз пэўныя катаклізмы, магчыма. Я не ўяўляю, каб я зьнік. Каб зьніклі мая дачка, мае ўнукі, якія калі не alter ego маё, то працяг мяне. Я думаю, што я не адзін такі. Кожны мае свой працяг. Калі я, дапусьцім, вырошчваю сваю капусту, я гляджу на сьвет як на жывы арганізм і не ўяўляю, каб тыя расьліны, трава, загінулі. Можа, гэта спрошчаны такі погляд...

Прадказаў, колькі беларусам ісьці да поўнага вызваленьня

У 2021 годзе Пётра Садоўскі ў іншым інтэрвію Свабодзе на свой 80-гадовы юбілей заявіў, што беларусам да поўнага вызваленьня наканавана прайсьці маратонскую дыстанцыю:

«А гэта зусім нялёгкае выпрабаваньне. Калі ад імя Фронту летась 24 ліпеня мы рабілі заяву, дык наўпрост казалі: 9 жніўня — гэта толькі адзін зь дзён змаганьня за Беларусь. Падкрэсьлівалі, што давядзецца бегчы маратон, што тут і цяпер нічога не атрымаецца. Шмат у каго былі падманлівыя чаканьні імгненных зьменаў, але ж мы спрактыкаваныя змагары. Былі першымі, каго людзі ў масках білі дубінкамі, каго спрабавалі зламаць, дыскрэдытаваць. У пэўным сэнсе сёньня гісторыя паўтараецца — адзінае, што ў больш вычварэнскім выглядзе».

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG