Памёр беларускі палітык, дыплямат і мовазнаўца Пётра Садоўскі

Пётра Садоўскі, 2021 год

Паводле пашпарту Пётру Садоўскаму было 85 гадоў.

Пра сьмерць Пётры Садоўскага паведаміла ў сацсетках яго дачка Аліна.

«Сябры, позна ўвечары ў хосьпісе памёр мой бацька, аўтар кнігі „Мой Шыбалет“ Пётра Садоўскі. Разьвітаньне заўтра, паведамлю дадаткова», — напісала яна.

Разьвітанне зь Пётрам Садоўскім адбудзецца 7 ліпеня а 9:00 ў Менску, у залі на вуліцы Сямашкі, 8, корпус 8. Пахаваюць яго на могілках у Нясьвіскім раёне.

Пра гэта паведаміла яго дачка Аліна ў сацыяльных сетках.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Незалежная Беларусь захаваецца». Пётра Садоўскі на Свабодзе

Хто такі Пётра Садоўскі

Паводле дакумэнтаў, Пётра Вікенцевіч Садоўскі нарадзіўся 2 лютага 1941 году (паводле зьвестак яго самога — у 1939-м) на Полаччыне. Беларускі мовазнаўца, палітык, дыплямат.

Падлеткам стаў курсантам Менскай сувораўскай вучэльні, пасьля чаго вучыўся ў Менскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце замежных моваў, у якім пазьней і выкладаў. Валодаў нямецкай, ангельскай, гішпанскай, францускай і іншымі мовамі.

Садоўскі быў адным з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту. Ён перамог на выбарах у Вярхоўны Савет у Менску ў 1990 годзе. Быў сябрам прэзыдыюму і старшынём камісіі замежных справаў Вярхоўнага Савету БССР і Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня. Уваходзіў у дэпутацкую фракцыю БНФ. Адзін з «дэпутатаў Незалежнасьці» — тых, хто дамогся ў 1991 годзе наданьня Дэклярацыі аб сувэрэнітэце канстытуцыйнага статусу.

Пётра Садоўскі — выбітны беларускі мовазнаўца. Працаваў у лябараторыі экспэрымэнтальнай фанэтыкі Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук, дбаў пра культуру й разьвіцьцё беларускае мовы, уваходзіў у групу падрыхтоўкі Закону аб мовах, якім беларуская мова была абвешчана адзінай дзяржаўнай.

Пасьля абвяшчэньня Беларусьсю незалежнасьці ён у 1992 годзе быў прызначаны першым у гісторыі паслом Беларусі — у Нямеччыне. Выпраўлены ў адстаўку ў кастрычніку 1994-га ўказам толькі што абранага прэзыдэнта Лукашэнкі.

Кніга ўспамінаў Пётры Садоўскага «Мой шыбалет» выйшла ў Бібліятэцы Свабоды ў 2008 годзе.

Жыцьцё Пётры Садоўскага ў фота

Пётра Садоўскі на Свабодзе

Пётра Садоўскі быў аўтарам, героем інтэрвію і іншых шматлікіх публікацый на Свабодзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Пётра Садоўскі пра палітычны ўзрост у 1991-м: Пазьняк — кандыдат навук, Шушкевіч — вучань 5 клясы

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Пётра Садоўскі на свой 80-гадовы юбілей прадказаў, калі ў Беларусі зьменіцца ўлада

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Садоўскі: Няма адчуваньня, што ўсё будзе добра

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Я працягваў справу свайго жыцьця: вітаў незалежнасьць». Як экс-амбасадар Садоўскі атрымаў штраф

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«На фота зусім іншы чалавек». Як першага амбасадара Беларусі ў Нямеччыне судзілі за пратэсты супраць інтэграцыі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Садоўскі: Бачу аналёгію нашых падзей у 1995-м з гітлераўскім разгромам дэпутацкай рады ў Браўншвайгу ў 1934-м

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

20-годзьдзе «Бібліятэкі Свабоды». Наш гайд у Краіну памяці