27 беларускіх вайскоўцаў утрымліваюцца ў месцах няволі паводле палітычных прычын
Пасьля падзей 2020 года і пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі ва Ўкраіне пры падьтоымцы Лукашэнкі беларускія вайскоўцы трапілі пад хвалю палітычна матываванага крымінальнага перасьледу.
Многія зь іх падвяргаліся катаваньням, жорсткаму абыходжаньню і зьбіваньням, а частку ўказамі Лукашэнкі пазбавілі вайсковых званьняў.
Паводле звестак «Вясны», за гэты час не менш як 68 вайскоўцаў сталі фігурантамі крымінальных спраў, 27 зь іх цяпер утрымліваюцца ў месцах зьняволеньня. Большасць — у калёніях, два чалавекі — на так званай «хіміі» і адзін у СІЗА, паведамляе арганізацыя. Не менш за дзесяць вайскоўцаў асуджаныя па артыкуле 356 КК за «дзяржаўную здраду», самы працяглы вядомы прысуд складае 21 год.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, перасьлед вайскоўцаў працягваецца дагэтуль. Праваабарончы цэнтар «Вясна» сабраў актуальную інфармацыю пра рэпрэсіі супраць вайскоўцаў у Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Хроніка перасьледу 25 чэрвеня. МУС аб’явіла Асацыяцыю беларусаў у Амэрыцы «экстрэмісцкім фармаваньнем»Стала вядома пра ціск на палітзьняволеных анархістаў у мазырскай ПК-20
Пра гэта піша тэлеграм-канал анархістаў @belarus_abc.
- Ігар Аліневіч знаходзіцца ў памяшканьні камэрнага тыпу, ён пазбаўлены спатканьняў, званкоў, перадач. Таксама яму забаронены грашовыя пераводы, бо ён знаходзіцца ў сьпісе «тэрарыстаў».
- Мікіту Дранца рэгулярна зьмяшчаюць у ШЫЗА, дзе ён з красавіка правёў ужо больш за 70 дзён.
- Арцёма Салаўя таксама пэрыядычна зьмяшчаюць у ШЫЗА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Хрысьціянская візія: КДБ трымаў парафіян Акалатовіча ў закладніках, каб ціснуць на сьвятараУ сьпіс «экстрэмістаў» унесьлі яшчэ 17 чалавек
- Раман Аляксандраў, 32 гады
- Павел Анціпенка, 35 гадоў
- Мікалай Багданчык, 50 гадоў
- Юры Байдук, 46 гадоў
- Аксана Вальвачова, 57 гадоў
- Вячаслаў Гарбачоў, 59 гадоў
- Сяргей Дубінскі, 42 гады
- Вадзім Жыдзіс, 39 гадоў
- Уладзімер Кандрацюк, 22 гады
- Таццяна Кастэнка, 45 гадоў
- Вадзім Крывашэеў, 43 гады
- Леанід Паўлюкоў, 33 гады
- Аляксей Ракевіч, 44 гады
- Дзмітрый Рудакоў, 47 гадоў
- Вольга Сідарава, 57 гадоў
- Яўген Сідарук, 43 гады
- Алена Хулуп, 49 гадоў
Цяпер у сьпісе «экстрэмістаў» 6745 чалавек, піша «Вясна».
Чаму гэта важна
У Беларусі жорсткія рэпрэсіі пачаліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, калі па ўсёй краіне прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі іх вынікаў. Пад палітычна матываваны перасьлед трапілі ўдзельнікі пратэстаў, цэлыя прафэсійныя групы і грамадзкія арганізацыі.
Згодна з дасьледаваньнем ініцыятывы BelPol, агульная колькасьць рэпрэсаваных у Беларусі з траўня 2020-га, калі пачалася прэзыдэнцкая выбарчая кампанія, па красавік 2026-га складае ня менш за 500 тысяч.
Паводле зьвестак праваабаронцаў, за кратамі ў Беларусі знаходзяцца сама меней 869 палітычных зьняволеных. Кожны месяц такі статус атрымліваюць па 30–50 новых вязьняў.