Ужо сёньня: 6 гадоў адбыўся масавы „хапун“ у чарзе да крамы Symbal.by

Чарга ў краму Symbal.by, архіўнае фота

Падзеі 23 чэрвеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

Надоечы крама абвясьціла пра вымушанае закрыцьцё пад ціскам уладаў. Людзі прыйшлі, каб падтрымаць яе і купіць рэшту тавараў. Раптоўна да чаргі падʼехаў аўтазак і міліцыянты пачалі хапаць людзей.

Symbal.by быў папулярным месцам продажу беларускай патрыятычнай атрыбутыкі. Пазьней улады асудзілі ягонага кіраўніка Паўла Белавуса на 13 гадоў зьняволеньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Заснавальніку Symbal.by Белавусу прысудзілі 13 гадоў калёніі. Яго вінавацілі ў «распаўсюдзе ідэй беларускага нацыяналізму»

Таксама ў гэты дзень

930 ― скліканы найстарэйшы зь дзейных сёньня парлямэнтаў ― ісьляндзкі Альтынг.

1758 — кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў Ушачам Магдэбурскае права і герб — сьвяты Ляўрэн каля залатой ракі.

1894 ― утвораны Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК). Гэта адбылося ў Парыжы з ініцыятывы П’ера дэ Кубэртэна.

П'ер дэ Кубэртэн

1917 ― Першы ўнівэрсал Украінскай цэнтральнай рады абвясьціў аўтаномію Ўкраіны, праз паўгоду будзе абвешчана незалежнасьць УНР.

1944 — пачалася апэрацыя «Багратыён», у выніку якой Беларусь была вызваленая ад нацысцкай акупацыі.

1946 — беларускія інтэлектуалы-эмігранты ў нямецкім Рэгенсбургу заснавалі Крывіцкае (Беларускае) навуковае таварыства.

1990 ― Малдова прыняла Дэклярацыю аб сувэрэнітэце.

У Дзень сувэрэнітэту ў Малдове традыцыйна праходзіць сьвяточнае шэсьце, некаторыя ўдзельнікі прыходзяць у нацыянальных строях

1991 — створана Беларускае згуртаваньне татар-мусульман „Аль-Кітаб“ (з 2001 году — „Зікр уль-Кітаб“).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Улады закрываюць таварыства беларускіх татар «Зікр уль-Кітаб». Чым яно вядомае?

1994 — адбыўся першы тур выбараў прэзыдэнта Беларусі. У выбарах прынялі ўдзел

  • Аляксандар Дубко — старшыня Саюзу аграрнікаў,
  • Вячаслаў Кебіч — прэм’ер-міністар Беларусі,
  • Аляксандар Лукашэнка — дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі,
  • Васіль Новікаў — сакратар ЦК ПКБ,
  • Зянон Пазьняк — лідэр Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне»,
  • Станіслаў Шушкевіч — былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі.

У першым туры перамог Лукашэнка з 44,82% галасоў, другое месца заняў Кебіч з 17,33%, трэцяе было ў Пазьняк з 12,82%, далей ішлі Шушкевіч (10%), Дубко (5,98%), Новікаў (4,29%). Другі тур выбараў адбыўся 10 ліпеня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Сяргей Навумчык. 1994

2016 — грамадзяне Вялікай Брытаніі на агульнанацыянальным рэфэрэндуме прагаласавалі за выхад каралеўства з Эўрапейскага Зьвязу.

Мітынг прыхільнікаў Брэксыту, Лёндан, чэрвень 2016

У гэты дзень нарадзіліся

1777 ― Язэп Аляшкевіч, беларускі мастак.

1889 ― Ганна Ахматава, расейская паэтка, пісьменьніца, літаратуразнаўца, літаратурны крытык, перакладчыца.

Ганна Ахматава

1912 — Алан Матысан Тʼюрынг, ангельскі матэматык, распрацоўшчык першых вылічальных машын. Яго працы паслужылі асновай для стварэньня сучасных ЭВМ.

Алан Матысан Т'юрынг

1938 — Юры Хадыка, навуковец, мастацтвазнаўца, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х – пачатку ХХІ стагодзьдзя, адзін зь першых палітвязьняў у гісторыі незалежнай Беларусі.

Юры Хадыка ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску, травень 1996. Фота з газэты «Свабода»

1964 — Юрась Ляўкоў, музыка, бас-гітарыст легендарнага гурта „Мроя“-N.R.M.

Юрась Ляўкоў і Лявон Вольскі у маладосьці

У памяці

79 — Вэспасіян, рымскі імпэратар.

1933 — Мікалай Шамяціла, япіскап, ахвяра сталінскіх рэпрэсій.

1941 — у менскай турме загінуў Мікола Байкоў, мовазнавец і літаратуразнавец.

1947 ― Уладзімер Пічэта, беларускі і расейскі гісторык, выкладчык, першы рэктар БДУ, акадэмік АН БССР, акадэмік АН СССР.

Уладзімер Пічэта

1956 — Марцін Кухта, выдавец беларускай пэрыёдыкі і кніг.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Марцін Кухта

1967 ― Мікола Дзямідаў, беларускі вайсковы і грамадзка-палітычны дзеяч. Памёр у Чыкага.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Калі забіраюць сьцяг, мы падымаем мову». Што сказаў Павал Белавус у інтэрвію перад затрыманьнем. ВІДЭА