Менскі гарадзкі суд вынес жорсткі прысуд сям’і Корсакавых. 56-гадовага Дзьмітрыя асудзілі на 14 гадоў калёніі, яго жонку Тацяну — на 12 гадоў, а іх дачку Пелагею, якая цяпер жыве ва Ўкраіне, завочна асудзілі на 11 гадоў зьняволеньня.
Шмат гадоў Дзьмітрый і Тацяна працавалі ў дзіцячым садку. Дачка перакананая, што сапраўднай прычынай перасьледу сталі яе сувязі з Украінай і дапамога пацярпелым ад расейскіх абстрэлаў.