0:49 Гутарка з дачкой кінутых у турму Дзьмітрыя і Тацяны Корсакавых.
5:02 Выбары ў Армэніі паказалі, што «не такая страшная Расея, як яна сама сябе малюе», кажа палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў. Глядзіце зь ім размову пра тое, як Пуцін не пераігрывае, а прайграе.
19:58 Студэнты ЭГУ незадаволеныя рэакцыяй ВНУ на экстрэмісцкі статус. Кацярына Васілёнак, студэнтка права, расказвае, што на яе думку кіраўніцтва ЭГУ робіць ня так.
25:15 Беларусы лічаць гісторыю ВКЛ важнейшай за гісторыю Беларусі ў складзе Расейскай імпэрыі. Але ня ўсё так проста. Абмяркоўваем гэта з гісторыкам Цімафеем Акудовічам.
38:08 Калі б усе навіны пра Макса Коржа ў сацсетках былі праўдай, беларусу ўжо можна было б прэтэндаваць на званьне галоўнага мэцэната Усходняй Эўропы. Але пакуль гэта толькі жарт. Музычны журналіст Аляксандар Чарнуха ацэньван апошні флэшмоб, прысьвечаны Каржу.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць істотныя падзеі з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум