Паводле яго, задачай магло быць стварэньне дадатковых перашкодаў для любых спробаў афіцыйнага Менску наладзіць дыялёг з суседзямі.
На думку Тышкевіча, падобныя інцыдэнты робяць беларускія ўлады яшчэ больш таксычнымі для міжнародных партнэраў і ўскладняюць магчымасьць пачатку новых перамоў без дадатковых умоў.
Ацэньваючы сытуацыю на фронце, экспэрта адзначыў, што Расея ўжо страціла стратэгічную ініцыятыву і паступова губляе яе таксама на апэратыўным узроўні.
«На тактычным узроўні Расея ўсё яшчэ спрабуе наступаць. Эфэкт ад дзеяньняў Украіны мае адкладзены характар. Назапашваецца вынік ад кожнага асобнага ўдару. Пік гэтага эфэкту можа прыйсьціся на канец ліпеня або жнівень. Тады можна будзе ацэньваць рэальны ўплыў таго, што ўжо зроблена. З іншага боку, атакі Расеі таксама маюць сваю лёгіку. Тут трэба глядзець не на Кіеў, а на транспартныя вузлы і парты Адэсы. Там таксама ёсьць лёгіка штодзённых удараў — стварыць Украіне праблемы з лягістыкай і эканомікай бліжэй да канца жніўня. І адзін, і другі бок спрабуюць атрымаць пэўную перавагу перад магчымай разблякіроўкай перамоўнага працэсу, якая тэарэтычна можа адбыцца якраз у гэты час», — кажа аналітык.